Беларуская Служба

Ахвяры новай пандэміі. «Я больш не шукаю сяброў у офісе»

31.10.2022 15:46
Ілюстрацыйны здымакAntonio Guillem/Shutterstock

Двое з трох супрацоўнікаў сталі ахвярамі новай пандэміі – пандэміі адзіноты, – кажа сацыёлаг Моніка Сонта (Monika Sońta) з Акадэміі Леона Кажмінскага. – Менш за траціну людзей маюць на працы кагосьці, каго лічаць блізкім чалавекам. Гэта разбуральна дзейнічае на супрацоўнікаў

Пра эпідэмію адзіноты на працы пачалі пісаць у навуковых працах з 2017 года. Ковід толькі паскорыў гэтае паслабленне сувязяў.

«Нас пазбавілі прыналежнасці да каманды, – тлумачыць сацыёлаг Моніка Сонта. – Але цяпер мы бачым, што нават калі вернемся ў офіс, то не ведаем, каго там сустрэнем. Мы адчуваем сябе ў ім больш самотнымі».

– Адзінота на працы – праблема не толькі людзей, якія па нейкіх прычынах адстаюць ад калектыву. Звычайна гэта праблема для ўсёй каманды, гаворыць Марта Бара, бізнес-псіхолаг.

Мерапрыемствы па аб’яднанні каманды могуць зрабіць сапраўды вялікую працу, калі дапамогуць супрацоўнікам наладзіць кантакт, але часцей за ўсё яны даюць магчымасць зрабіць гэта толькі самым адкрытым людзям.

Пра сацыяльныя сувязі ў працоўных калектывах чытайце ў выданні Newsweek.

вх