Беларуская Служба

Навукоўцы зрабілі высновы з пандэміі COVID-19

17.11.2022 11:02
Пасля сумесных даследаванняў сусветныя навукоўцы далі рэкамендацыі адносна пандэміі каранавіруса.
Kc
Kаранавіруcgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

350 навукоўцаў з больш чым 100 краін свету пасля сумесных даследаванняў і абмеркаванняў зрабілі высновы з пандэміі COVID-19 i далі рэкамендацыі на будучыню. Даследаванні былі апублікаваныя ў прэстыжным навуковым часопісе «Nature».

З польскага боку ў ім браў удзел дэкан Факультэта навук пра здароўе Варшаўскага мэдыцынскага ўніверсітэта прафесар Марыюш Гуйскі(Mariusz Gujski). «Зыходзячы з вопыту 2,5 гадоў, калі б сёння мы мелі справу з пандэміяй, то шмат чаго зрабілі б па-другому. Гаворка ідзе, напрыклад, пра камунікацыю, падкрэсліў прафесар:

- Камунікацыя – гэта Ахілесавая пята гэтай пандэміі. Мы не здолелі, дарэчы не толькі ў Польшчы, ясна і канкрэтна тлумачыць людзям, чаму ўводзім нейкія абмежаванні, чаму трэба памяняць свае паводзіны, чаму прымаем канкрэтныя рашэнні.

Рэктар Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта прафесар Збігнеў Гацыёнг(Zbigniew Gaciong) заявіў, што пандэмія абмежавала доступ пацыентаў з рознымі захворваннямі да медыцынскай дапамогі і прывяла да «медыцынскага доўгу»:

- Найбольшая страта ў ахове здароўя – гэта пагаршэнне здароўя пацыентаў з анкалагічнымі або хранічнымі захворваннямі, якія з-за пандэміі мелі абмежаваны доступ да медыцынскай апекі. Цяжка зараз падлічыць гэты «медыцынскі доўг», аднак у маштабе краіны гаворка ідзе пра сотні тысяч смяротных зыходаў.

Дэбаты «COVID-19 і будучыя пандэміі» прайшлі надоечы ў Варшаўскім медыцынскім універсітэце.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У бліжэйшыя дні ў Польшчы прымуць рашэнне пра вакцынацыю ад каранавіруса малых дзяцей

26.10.2022 13:36
Еўрапейскае агенцтва па леках рэкамендавала пашырыць паказанні для выкарыстання вакцын у самых маленькіх дзяцей, ужо ад 6 месяца жыцця.

Палякам нагадваюць, наколькі важна клапаціцца пра здароўе нырак

30.10.2022 13:11
Захворванне нырак як правіла праяўляецца не адразу, таму важна здаваць асноўныя аналізы.