Беларуская Служба

«Чырвоны тыдзень» нагадвае пра сітуацыю хрысціян ва ўсім свеце, якія церпяць пераслед

20.11.2022 09:18
У рамках акцыі некаторыя храмы, манастыры, помнікі і ўстановы асвятляюцца чырвоным колерам.
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

З 16 па 23 лістапада праходзіць міжнародная акцыя «Чырвоны тыдзень», ініцыяваная міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». У рамках акцыі некаторыя храмы, манастыры, помнікі і ўстановы асвятляюцца чырвоным колерам.

Ксёндз Павел Антосяк з Папскай асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» расказвае, што ініцыятыва ў рамках міжнароднай кампаніі #RedWeek мае на мэце прыцягнуць увагу да сітуацыі хрысціян ва ўсім свеце, якія церпяць пераслед.

Колькасць краін, у якіх згадваецца дыскрымінацыя хрысціян, павялічылася са 148 да 153. Чырвонае асвятленне будынкаў і збудаванняў у розных краінах, а таксама спецыяльныя ініцыятывы, малітоўныя акцыі і сведчанні запрошаных гасцей будуць нагадваць пра цяжкае становішча пераследаваных хрысціян і адсутнасць рэлігійнай свабоды ў многіх краінах свету. Чырвоны колер павінен павысіць інфармаванасць у гэтай тэме, дадаў каардынатар акцыі. «Падсвятленне гэтых сакральных і грамадскіх будынкаў ва ўсім свеце чырвоным колерам – гэта сімвал крыві, гэта таксама сімвал жыцця, якое адбіраюць у людзей, гэта для таго, каб прыцягнуць увагу да праблемы таго, што хрысціянства з'яўляецца найбольш пераследаванай рэлігіяй у свеце», – нагадаў ксёндз Павел Антосяк.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры