Інгрэдыенты
500 г свініны
150 г вэнджанага бекону
250 г кансерваванай фасолі
200 г белакачаннай капусты
100 г смятаны
1 вялікая альбо 2 малыя цыбуліны
70 г таматнай пасты
2 морквы
1 корань пятрушкі
духмяны перац
лаўровы ліст
2 сталовыя лыжкі маярану
пучок пятрушкі
Спосаб падрыхтоўкі
Гародніну (цыбулю, моркву, пятрушку, капусту) памыйце і нарэжце на кубікі. Разагрэйце патэльню і абсмажце цыбулю, бекон і свініну на невялікай колькасці алею. Абсмажанае мяса і цыбулю выкладзіце ў рондаль (найлепей з тоўстым дном і сценкамі), дадайце соль, перац і маяран. Дадайце таксама гародніну. Калі гародніна зробіцца мяккай, дадайце кансерваваную фасолю, а таксама таматную пасту. Тушыце яшчэ 5 хвілін. Затым дадайце смятану і тушыце 5 хвілін. Калі суп атрымаецца занадта густы (хоць ён павінен быць густы па рэцэпту!), можна дадаць крыху вады.
Падавайце гарачую кармушку з зялёнай пятрушкай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл