Беларуская Служба

Дроны дапамогуць польcкай паліцыі караць кіроўцаў за карыстанне смартфонамі

22.11.2022 12:12
Паліцэйскія будуць з дапамогай дронаў правяраць, ці не карыстаюцца вадзіцелі тэлефонамі падчас руху.
 .
Иллюстративное фото. Pixabay.com

З аўторка, 22 лістапада польскія паліцэйскія будуць з дапамогай дронаў правяраць, ці не карыстаюцца вадзіцелі тэлефонамі падчас руху. Камеры будуць здымаць не толькі на машыны, якія рухаюцца, але і аўтамабілі на скрыжаванні ў чаканні змены святлафора. Калі кагосьці зловяць двойчы, ён можа развітацца з вадзіцельскім пасведчаннем. Згодна з новым тарыфам штрафаў, за такое правапарушэнне прадугледжаны штраф і 12 штрафных пунктаў, піша Dziennik Gazeta Prawna.

За карыстанне смартфонам падчас кіравання можна атрымаць штраф у памеры 500 злотых (прыкладна 110 еўра). Дастаткова трымаць яго ў руцэ, каб быць пакараным.

Аднак для кіроўцы найменшай праблемай можа быць штраф. Бо за такое парушэнне налічваецца 12 штрафных пунктаў, а пасля таго, як кіроўца атрымаў іх 25, давядзецца наноў здаваць тэарэтычны экзамен з ПДР.

Dziennik Gazeta Prawna піша, што дроны будуць кантраляваць не толькі на кіроўцаў, але і правяраць паводзіны пешаходаў. Правапарушэнне, завязанае з выкарыстаннем тэлефона (або іншага электроннага прыстасавання) падчас выхаду на дарогу, караецца штрафам у памеры 300 злотых (каля 65 еўра).

эж