Беларуская Служба

Сярод палякаў змяншаецца страх перад расійскай агрэсіяй

23.11.2022 11:43
Падрабязныя вынікі апытання паказваюць, што больш за ўсё страхаў у самых старэйшых рэспандэнтаў і пакалення 40-гадовых. 
         ()
Пажар у жылым доме ў Кіеве пасля расійскага абстрэлу (Ілюстрацыя) фота: PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

«На пытанне, ці захоча Уладзімір Пуцін напасці на Польшчу, пятая частка апытаных адказала станоўча, больш за дзве траціны прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання», – піша ў сераду 23 лістапада выданне Dziennik Gazeta Prawna, спасылаючыся на сацыялагічнае апытанне, праведзенае United Surveys.

Падрабязныя вынікі апытання паказваюць, што больш за ўсё страхаў у самых старэйшых рэспандэнтаў і пакалення 40-гадовых. Амаль 30% палякаў старэйшых за 70 гадоў баяцца нападу Уладзіміра Пуціна. З другога боку, групу 60-гадовых гэта пытанне хвалюе менш за ўсё.

Апытанне United Surveys для Dziennik Gazeta Prawna і радыёстанцыі RMF FM праводзілася 18–20 лістапада 2022 г. на агульнанацыянальнай выбарцы з 1000 дарослых жыхароў Польшчы з дапамогай тэлефонных інтэрв'ю і апытання ў сеціве.

эж