Знішчыць беларускія нацыянальныя сімвалы, гэта як прымусіць беларусаў перастаць быць беларусамі, гаворыць беларускі гісторык, мастак, геральдыст Віктар Ляхар.
- Чаму? Вякі таму на нашых землях, калі чалавек пачаў прыручаць каня, з’явіўся культ каня: воін-вершнік, конны бог Ярыла, бог вайны Кара, з хрысціянствам паявіліся святыя на канях. Гэта наш графічны пласт, гэта ў нас было даўно. Гэта нашая рука ці нага, давайце іх адрубаем і мы зноў калекі. Гэта глупства і знішчэнне беларускага народу. Спачатку зрабіць рускіх «са знакам качества», а потым зусім рускіх.
Гісторык кажа, што знішчэнне беларускага прапісана ў метадычках. Прапісана знішчэнне кагосьці, хто валодае сімволікай, якая адрозніваецца ад рускай.
«Ваенная гісторыя Беларусі» Віктара Ляхара прызнаная экстрэмісцкай. Аўтар прызнае, што не разумее, за што.
-Шукалі, шукалі, што тут экстрэмісцкае. І знайшлі тое, што Ляхар звычайна называе людзей, якія пакінулі ў гісторыі свой след, сімвал ці легенда. І знайшлі Армію Краёву. Так, беларусы служылі ў АК, таксама як і ва ўсіх іншых арміях. І тут Ляхар адважыўся напісаць, што нейкі беларус – легенда, бо ён ваяваў у Арміі Краёвай. Гэта суддзю зачапіла. Чаму? Бо па расійскіх метадычках АК – гэта нацыская армія, якая ваявала з савецкай арміяй. Ну і што, што з немцамі таксама ваявала, з УПА, з беларускімі паліцаямі, але яна ж з расіянамі ваявала.
Ці наступяць перамены ў Беларусі? Віктар Ляхар кажа, што ў Беларусі заўсёды былі вокны магчымасцяў.
-У 2020 годзе, раней таксама былі такія вокны. Мне падаецца, што час паміж такімі вокнамі магчымасці становіцца ўсё меншым і меншым, у нас зноў будзе такая магчымасць. Досвед беларускага грамадства ў тым, што кветкі і добрыя словы ў адрас сілы да нічога добрага не прывядуць. Такія рэжымы будуць у нас страляць і мы павінны гэта разумець і рыхтавацца да таго, каб не даць ім гэтага зрабіць. А акно магчымасцяў будзе адназначна.
Большасць беларусаў хоча адрознівацца, паколькі ў іх свой этнаграфічны і культурны код. Беларусы выкарыстаюць сваё акно магчымасцяў, канстатуе Віктар Ляхар.
ав
Поўная размова з геральдыстам - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё