Рак прастаты з'яўляецца найбольш распаўсюджаным відам анкалагічнага захворвання мужчын у Польшчы. Штогод яго дыягнастуюць прыблізна ў 20 тысяч мужчын, але захворванне расце.
Праблемай у дыягнаставанні рака прадсталёвай залозы зʼяўляецца тое, што мужчыны позна звяртаюцца да лекара і на медычныя абследаванні, адзначае Шыман Храстоўскі з фонду «Выбіраем здароўе» (Wygrajmy zdrowie).
- Гутарка ідзе пра пашырэнне даступнасці кансультацыі з лекарам-уролагам. Нам хочацца, каб паліклінікі былі як мага блізка да пацыента, да месца, дзе ён жыве, выдатна, калі б былі хаця ў кожным павеце.
І таму ў Польшчы вядзецца дыскусія, якім чынам спрасціць доступ да лекара-тэрапеўты і да ўролага, адзначае Шыман Храстоўскі:
- Пастаянна ідзецца пра скаардынаваны догляд за пацыентам з анкалогіяй прадсталёвай залозы. Важна, каб каардынацыяй займаліся высока спецыялізаваныя цэнтры.
У Польшчы ўсё часцей аперацыі рака прастаты выконваюць з дапамогай робата.