Беларуская Служба

384,5 мільёнаў еўра прызначыць Мінадукацыі на псіхалагічную дапамогу ў школах

15.12.2022 10:01
Гэта сродкі на стварэнне 18 тысяч дадатковых штатаў для псіхолагаў і педагогаў у польскіх школах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.kalhh/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2023 годзе Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы прызначыць 1 мільярд 800 мільёнаў злотых(больш за 384,5 мільёна еўра) на псіхалагічную дапамогу ў школах, паведаміў кіраўнік ведамства Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek):

- 1 мільярд 800 мільёнаў злотых на 18 тысяч дадатковых штатаў для псіхолагаў і педагогаў у польскіх школах. Усё гэта з мэтай – вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць у школах.

Сярод прычын праблем, з якімі сутыкаюцца вучні, акрамя дыстанцыйнага навучання, міністр назваў таксама доступ да неадпаведнага кантэнту ў інтэрнэце.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка