Карацейшыя, але больш частыя адпачынкі, праведзеныя ў шчаслівай цішыні і на ўлонні прыроды – такі прагноз найважнейшай сусветнай тэндэнцыі ў турыстычнай індустрыі на 2023 год, піша Newsweek. Пасля эмацыйна знясільваючых апошніх двух гадоў стыль адпачынку змяніўся. У прыярытэце захаванне ўнутранай раўнавагі, таму расце папулярнасць аздараўленчага адпачынку, які праводзіцца ў СПА-цэнтрах, дзе можна паклапаціцца аб сваіх целе і душы.
Запавольцеся, беражыце сябе, пазбаўце розум ад стрэсу, працуйце над сваёй фізічнай формай, прытрымлівайцеся здаровага харчавання. Гэта найважнейшыя запаведзі сучаснасці, якія сталі асновай для эфектыўнага адпачынку. Нічога незвычайнага. Рост цікавасці да аздараўленчага турызму і адпачынку ў СПА-цэнтрах з'яўляецца натуральным адказам на апошнія два гады, якія прайшлі па ўсім свеце ў адчуванні пагрозы і нявызначанай геапалітычнай сітуацыі.
Паводле даследаванняў, праведзеных Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), палякі на працягу многіх гадоў былі ў авангардзе найбольш перагружаных працай нацыяў. У святле апошняга рэйтынгу палякі ўжо бліжэй да сярэдзіны (19-е месца з 50 краін, уключаных у даследаванне). Мяркуецца, што на т.зв personal care (сон, ежа і г.д.) і вольны час палякі прысвячаюць 61 працэнт часу ў суткі – 14,7 гадзін у дзень, што менш за сярэднесусветны паказчык -15 гадзін. Італьянцы, першыя ў рэйтынгу, прысвячаюць на гэта 16,5 гадзін.
Польскія працаўнікі ўсё яшчэ вельмі мала рэалізоўваюць ідэю балансу паміж працоўным і асабістым жыццём. Паўнавартасны адпачынак тут гуляе ключавую ролю.
Сёння медыкі бʼюць трывогу: праца 55 і больш гадзін у тыдзень павялічвае рызыку смерці на 35% рызыку інсульту і на 17% рызыку смерці ад ішэмічнай хваробы сэрца ў параўнанні з працай 35-40 гадзін у тыдзень. Дадзеныя справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) не пакідаюць ілюзій – трэба часцей адпачываць, даўжэй адпачываць, менш сядзець за працоўным сталом.
ав/Newsweek