Беларуская Служба

Тысячы беларусаў вымушаныя з’язджаць з краіны, уцякаючы ад палітычных праследаванняў

15.12.2022 18:11
Шмат хто з іх спрабуе пачаць жыццё нанова ў суседняй Польшчы. Не ва ўсіх выходзіць. З чым гэта звязана?
Аўдыё
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/BelarusPoland

Грамадзяне Беларусі з'яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў у Польшчы. Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ўжо перавысіла 50 тысяч чалавек. Істотны рост маштабаў міграцыі адбыўся пасля жніўня 2020 года, зазначаюць польскія міграцыйныя ведамствы.

З пачатку 2021 года колькасць грамадзян Беларусі з відам на жыхарства ў Польшчы павялічылася прыкладна на 90%.

Таксама пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года павялічылася колькасць людзей, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне ў Польшчы. Рашэнні аб прадстаўленні такой аховы атрымалі ўжо амаль 3 тысячы чалавек, паведаміла Ведамства па справах замежнікаў. Беларускія ініцыятывы зазначаюць, што людзей, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах, нашмат больш

Пры гэтым лёс беларусаў у Польшчы складваюцца па-рознаму. Ёсць тыя, каму ўдаецца ўладкаваць новае жыццё, а ёсць сітуацыі, калі ў людзей не атрымоўваецца адаптавацца і яны вяртаюцца, нягледзячы на пагрозу турмы. Ужо былі выпадкі, калі вярнуўшыхся беларусаў з Польшчы, рэжым кідаў за краты, кажа грамадская актывістка Анастасія Машчава, якая займаецца дапамогай беларусам па ўладкаванні ў Польшчы.

- Я сама з’ехала, цяпер мае атачэнне – гэта людзі, якія з’ехалі з Беларусі альбо Украіны. Гэта асобы, якія перажылі двайную міграцыю. Спачатку з Беларусі ва Украіну, а потым з Украіны ў ЕС, калі беглі ад вайны. Гэта вельмі шмат людзей, якія прыехалі ў розны час. Хтосьці з’язджаў у 2021, хтосьці ў 2022, а нехта цяпер працягвае з’язджаць. Я гляджу на сацсеткі знаёмых і бачу, як усё больш людзей, пераязджаюць у Польшчу ці Літву.  

З чым яны сутыкаюцца ў Польшчы?

- Эміграцыю беларусаў можна падзяліць на 2 тыпы. Гэта вымушаная эміграцыя ды запланаваная, эканамічная. Вымушаная – гэта найгорш, бо першае з чым сутыкаецца чалавек пасля ўцёкаў з краіны, - гэта складаны псіхалагічны стан. Чалавек уцякае ад крымінальнага пераследу, турмы і апынаецца ў свеце, дзе ў яго няма працы, няма грошай, няма жытла. Ён не ведае, што рабіць і з часам яму спатрэбіцца дапамога спецыялісты, псіхолага. Спатрэбіцца і элементарная падказка па легалізацыі жытла. Гэта цяжка ва ўсім. У людзей  часта няма разумення куды ісці, куды звярнуцца. Працэнт  тых, хто з’ехаў свядома і арганізавана большы. Але яны таксама пачынаюць жыццё з чыстага аркуша.

За гэты час некаторым уцекачам дапамаглі, частку ўладкавалі, але мала вядома пра тых, каму не ўдаецца інтэгравацца за мяжой. Чаму так адбываецца?

- Сапраўды рэжым кідае за краты тых, хто вярнуўся. Тут шэраг прычын. Першая – жыццё ў бяспецы, калі чалавек пачынае пачувацца больш спакойна. Яму падаецца, што калі ён вернецца на 1-2 яму нічога не будзе. Людзі перастаюць чытач навіны і не разумеюць, што людзей затрымліваюць кожны дзень, адразу на мяжы інфармацыя пар любога замежніка паступае ў карныя органы. Другая прычына – псіхалагічная. Людзям становіцца цяжка і яны проста не вытрымліваюць. Я не раз заклікала не вяртацца.  Калі цяжка, трэба звяртацца да спецыялістаў. У Польшчы ёсць група лекараў такога тыпу.

Дзе шукаць беларусу дапамогу ў Польшчы?

-          Ёсць шмат арганізацый, якія дапамагаюць. Але цяжка пра іх даведацца. Чаму так дзеецца? Не ведаю. Думаю, што трэба наладжваць таргет рэкламу.  Людзі не ведаюць што такое НКА і як гэта працуе. Яны не ведаюць, дзе шукаць. Чалавек, які толькі прыехаў, знаходзіцца ў разгубленым стане. Трэба часта вадзіць такога чалавека за руку.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл