Беларуская Служба

Польскія гарады запрашаюць адзінокіх і патрабуючых на традыцыйныя калядныя сустрэчы

23.12.2022 10:11
Калядныя сустрэчы арганізоўваюць па ўсяе Польшчы. Як запэўніваюць арганізатары, месцаў за сталом хопіць усім.
Аўдыё
  • Польскія гарады запрашаюць адзінокіх і патрабуючых на традыцыйныя калядныя сустрэчы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Łukasz Gągulski

Каляды набліжаюцца, але не ўсе будуць мець магчымасць правесці святочны час з блізкімі і сямейнай атмасферы. Таму пасля перапынку, які выклікала пандэмія каранавіруса, у многіх гарадах у Польшчы пройдуць традыцыйныя калядныя сустрэчы для адзінокіх і патрабуючых. Сёлета ў іх арганізацыю ўключылася каля 30 органаў мясцовага самакіравання. Падзяліцца аплаткам можна будзе, між іншым, у Ольштыне, Калабжэгу, Катавіцах, Пярэмышлі, Радаме, Калішы і Остраве Вялікапольскім іг.д.

Польскія гарады вяртаюцца да традыцыі калядных сустрэчаў для адзінокіх і патрабуючых жыхароў. Гэткія сустрэчы, арганізаваныя дабрачыннай арганізацыяй «Caritas», пройдуць у 85 гарадах Польшчы. Як паведаміла Магдалена Масяк над арганізацыяй сустрэчаў працуюць тысячы валанцёраў, а стаць адным з іх можа кожны. Удзельнікі сустрэчы атрымаюць калядныя падарункі з самымі неабходнымі рэчамі.

У Познаньскай міжнароднай кірмашай зале адбудзецца сустрэча для больш чым 2 000 чалавек, паведаміла Магдалена Масяк(Magdalena Masiak):

- Калі ласка, уявіце сабе, што нам спатрэбіцца 7 тысяч метраў абрусаў, будуць і стравы. Падрыхтуем тону капусты, 4,5 тоны карпа або 5 тысяч літраў баршчу. Мы хочам прыняць усіх адзінокіх, патрабуючых і пачаставаць такой хатняй вячэрай. У месцах штодзённай дапамогі мы падрыхтавалі таксама плакаты з запрашэннем на вячэру. Падрыхтаваныя будуць таксама святочныя пакеты з самымі неабходнымі рэчамі і прадуктамі.

Парадстаўнікі арганізацыі «Caritas» заклікаюць усіх палякаў напярэдадні Калядаў рабіць разумныя пакупкі і не марнаваць ежу і дзяліцца лішкам страваў з тымі, пра складанае становішча якіх мы ведаем.

Caritas праводзіць таксама акцыю «Дабрачынныя пакеты», у рамках якой можна ахвяраваць пакеты з прадуктамі першай неабходнасці і доўгатэрміновага карыстання, мыйнымі сродкамі. Сабраныя ахвяраванні будуць прызначаныя на падрыхтоўку пакетаў для людзей, якія жывуць у нястачы. Падрабязнасці акцыі можна знайсці на старонках «Caritas».

Маштабную калядную вячэру плануюць арганізатары ў Катавіцах, паводле іх, у мерапрыемстве можа прысутнічаць нават да 5 000 чалавек, якіх даглядаць будзе амаль 500 валанцёраў.

На рынку ў Кракаве сёлета ўжо 26-ы раз адбудзецца калядная вечара, якую арганізоўвае ўладальнік рэстаранаў і дабрачынца Ян Касцюшка(Jan Kościuszko). На ўдзельнікаў сустрэчы будуць чакаюць пакеты з прадуктамі харчавання і прысмакамі, а таксама цёплыя калядныя стравы. Арганізатар кажа, што сёлета будзе падрыхтавана каля 50 тысяч порцый:

- Сустрэчу пачынаем каля 10 -11 гадзіны і будзем працягваць да вечара. Акцыя адбудзецца 26 раз. Мы запрашаем людзей, якім патрэбная нашая дапамога. Будуць пяльмені, суп, капуста, каша з грыбамі і мясам.

Акрамя таго, удзельнікі змогуць скарыстацца бясплатнай медыцынскай дапамогай у палявым шпіталі, у тым ліку ў галіне кардыялогіі, артапедыі і стаматалогіі. На калядную сустрэчу ў Кракаве можа прыйсці кожны, бяздомныя, бежанцы з Украіны, пажылыя людзі, адзінокія і іншыя. Нагадваем, Ян Касцюшка з’яўляецца аўтарам ідэі і арганізатарам каляднай сустрэчы ў Кракаве, якая адбываецца там з 1996 года пад назвай «Куцця і дапамога». За арганізацыю мерапрыемства ён атрымаў шматлікія ўзнагароды.

Сёлета для адзінокіх жыхароў Заходнепаморскага ваяводства калядны вечар 8-ы раз рыхтуецца ў зале Millennium Hall у Калабжэгу.

Пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй каранавіруса, традыцыю гарадскую калядную вечару для адзінокіх, бяздомных і патрабуючых аднаўляе горад Гдыня на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Сустрэча пачнецца 24 снежня а 15.00. За калядным сталом падрыхтавана 500 месцаў, але арганізатары, чакаюць усіх, хто прыйдзе.

Будзе ёлка, калядныя спевы, а на стале традыцыйныя калядныя стравы: боршч, селядзец у сліўках, шпінатны рулет з вэнджанай рыбай, рыбныя катлеты, капуста з гарошкам, пірожнае з макам, сухафруктамі і арэхаміі. Але перш за ўсё, гэта будзе магчымасць правесці час разам у гэты асаблівы дзень. У арганізацыі вячэры ў Гдыні традыцыйна дапамагаюць манахі францысканцы і скаўты, а таксама супрацоўнікі Спартыўнага цэнтра Гдыні і моладзь з сярэдніх школаў.
Славамір Валькоўскі (Sławomir Walkowski) з Цэнтра актыўнасці для пажылых людзей у Гдыні паведаміў, што арганізатары шукаюць валанцёраў:

- Валянцёры нам патрэбны, каб абслугоўваць гасцей, якія прыбудуць на вячэру. Калі ў некага ёсць жаданне зрабіць добрую справу напярэдадні Калядаў, просім кантактаваць з Цэнтрам актыўнасці для пажылых людзей у Гдыні. Можна зрабіць гэта асабіста ад 8.00 – 16.00, або патэлефанаваць.

Задачай валанцёраў будзе, у тым ліку, паказаць гасцям месца, раздаць аплаткі і калядныя падарункі з прадуктамі доўгага захоўвання. На працягу многіх гадоў сустрэча праходзіла ў айцоў францысканцаў на гары святога Максіміліяна і нязменна карысталася вялікай папулярнасцю сярод жыхароў горада. Здаралася, што на яе прыходзіла амаль тысяча чалавек.

Калядная вячэра ў Варшаве адбудзецца ў зале EXPO XXI, падобным чынам, як у Лодзі. У Падкарпацкім ваяводстве сустрэчы арганізоўваюць у Пярэмышлі і Жэшаве.

Калядная сустрэча ў Любліне пачнецца 24 снежня, а 10.00 ў зале Targi Lublin. У сваю чаргу ў Ольштыне – а 15-й гадзіне ў «Грамадскай кузні» (Kuźnia Społeczna), на вуліцы Марэка Катаньскага 1.
Уваход на калядную вячэру для адзінокіх і патрабуючых свабодны – у пераважнай большасці гарадоў папярэдняе паведамленне не патрабуецца. У гэты дзень, як запэўніваюць усе арганізатары, месцаў за сталом хопіць усім.

IAR/аз