Беларуская Служба

Дзяцей з такім дыягназам тут не баяцца – у Польшчы жывуць сотні беларусаў з абмежаванымі магчымасцямі

22.12.2022 15:35
У Польшчы сярод беларусаў у эміграцыі ёсць катэгорыя ці не найбольш уразлівая. Размова пра людзей з інваліднасцю, людзей з асаблівасцямі развіцця.
Аўдыё
  • У Польшчу едзе шмат людзей з інваліднасцю, бацькоў дзяцей, якія маюць асаблівасці развіцця і здароўя.
        No borders inclusion.
У Варшаве адбылася інклюзіўная сустрэча ў рамках праекта No borders inclusion.Фота: Radyjo.net

У Варшаве адбылася інклюзіўная сустрэча ў рамках праекта No borders inclusion. Польшча цягам апошніх двух год дала прытулак тысячам беларусаў, якія з’ехалі са сваёй краіны з меркаванняў бяспекі. Разам з тым у Польшчу едзе шмат людзей з інваліднасцю, бацькоў дзяцей, якія маюць асаблівасці развіцця і здароўя.

Слухайце далучаны файл!

Арганізатарка сустрэчы Эльвіра Каралёва гаворыць, што ў Польшчы цяпер жыве шмат беларусаў з інваліднасцю. Гэта было заўважна па тым, якія пытанні задаюць людзі ў мясцовых мігранцкіх чатах. Эльвіра вырашыла, што варта аб’яднаць такіх людзей ды стварыла асобны чат «Інклюзіўная Польшча» для камунікацыі на тэму інклюзіі і інваліднасці ў Польшчы, сацыялізацыі і актыўнага жыцця, асаблівасцяў атрымання і пацверджання інваліднасці, працаўладкавання, медыцыны, дапаможнікаў, інклюзіўных мерапрыемстваў, знаёмстваў і сяброўства. Цяпер у ім каля 500 чалавек.

Эльвіра Каралёва – мастацтвазнаўца, арт-тэрапеўт, pr-спецыяліст міжнародных сацыяльных праектаў, спецыяліст у сферы сацыяльнага бізнесу і інклюзіі.

– Польшча з’яўляецца спрыяльнай краінай для людзей з аўтызмам. Ёсць прыклады, калі беларусы, якія жылі ў іншых еўрапейскіх краінах, прыехалі ў Польшчу. Мая сяброўка жыла ў Францыі, але прыехала ў Польшчу дзеля свайго сына, які мае такі дыягназ. Я стала цікавіцца і даведалася, што тут добрыя школы для дзяцей з аўтызмам, добрае стаўленне да іх. Дзяцей з такім дыягназам тут не баяцца, — гаворыць Эльвіра Каралёва.

Эльвіра кажа, што не варта параўнаваць з умовамі ў Беларусі, бо «можна сысці глыбока ў развагах»: 

– Канешне, шмат чаго рабілася, і ў інклюзіі Беларусь некаторы час таму была прагрэсіўная, мы шмат рабілі і на заканадаўчым узроўні спадзяваліся, што нешта зрушыцца.

Суразмоўца падкрэслівае, што нават у эміграцыі супольнасць падтрымлівае сувязь з людзьмі з інваліднасцю з Беларусі, са спецыялістамі. «Я не ў эміграцыі, а на падвышэнні кваліфікацыі», – гаворыць пра сябе Эльвіра Каралёва.

Падчас сустрэчы ў Моладзевым хабе была арганізаваная і выстава малюнкаў, перад гасцямі музычныя творы выконвалі дзеці з асаблівасцямі развіцця.


Выстава работ Матвея Вельхаса. Выстава работ Матвея Вельгаса.

Васіль Ядчанка шмат гадоў працуе ў медыя. Ён быў  трэнерам у медыяпраекце No Borders Inclusion для людзей з інваліднасцю – вучыў іх як працаваць з сучасныі медыйнымі інструментамі, як ствараць відэаролікі, каб распавесці свету пра сябе, свае праблемы і поспехі.

– Былі людзі з розных краін, з розным досведам таго, як здымаць відэа, як паводзіцца ў кадры, але людзі з інваліднасцю. Калі я выкладаю, як здымаць відэа, то звычайне не думаю пра тое, як паказаць гэта чалавеку, які не бачыць ці бачыць толькі на 10-15%. Або як патлумачыць чалавеку, які ў інвалідным вазку, як здымаць так званую стэндап праходку. Гэта быў выклік, але мы змаглі стварыць сумесны праект.

@nobordersinclusion No borders Inclusion шестая серия 🌊🏊‍♂️ #люди #общество #проблемы #инвалидность #ситуация #скетч #социальный #соцреклама #социальныйролик #польша #poland #warsaw #варшава #коляска #творчество #проблема #проблемы #инклюзия #пронас #протебя #fup #fyp #forurpage #disabledperson #длятебя #длявсех #какжить #жизнь #сериал #спорт #плавание #inclusion ♬ Epic - Joystock

Жыццё для людзей з інваліднасцю непараўнальна больш цяжкае, чым для чалавека, які не мае такіх абмежаванняў. Ім патрэбныя ўмовы, якія дапамогуць жыць паўнавартасна, быць уключаным у сацыяльныя працэсы.

вх