Беларуская Служба

Бэтлеем - святое месца, дзе амаль не засталося хрысціян

25.12.2022 09:17
Сітуацыя хрысціян у Палестыне вельмі няпростая.
Аўдыё
  • Бэтлеем - святое месца, дзе амаль не засталося хрысціян
.
.analogicus/pixabay.com/CC0

На Каляды ў месца нараджэння Божага Сына ўпершыню за два гады змаглі прыехаць турысты. Год і два гады таму Бэтлеем было цалкам зачынена па прычыне пандэмічных абмежаванняў. Гэта ў сваю чаргу выклікала велізарныя фінансавыя праблемы жыхароў, якія існавалі дзякуючы турыстыцы, сярод іх хрысціян, якіх у Святой Зямлі становіцца ўсё менш.

Каб дапамагчы хрысціянам папскае таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ініцыявала кампанію «SOS для Святой Зямлі». Акцыя заключаецца ў тым, каб замаўляць, а потым прадаваць у розных краінах прадукцыю мясцовых хрысціян.

Каардынатар акцыі ксёндз Павал Антосяк расказвае, што сёлета замова з Польшчы была рэкорднай.

-Мы хочам ім паказаць, што мы пра іх памятаем. Хочам даць ім шанец аднавіць працу, зноў працаўладкоўваць хрысціян. Гаворка пра тры крамы, кожная з якіх аб’ядноўвае ад 30 да 60 хрысціянскіх сем’яў. Мы хочам, каб гэтыя людзі вярнуліся да працы, каб гэта не была стагнацыя, як падчас кавіду, але каб яны з гонарам маглі вярнуцца да сваіх абавязкаў, каб з гонарам маглі зарабіць на ўтрыманне сваіх сем’яў. Гэтыя людзі ганарацца тым, што яны вераць у Езуса, яны не хочуць міласціны, яны хочуць працы. Мы стараемся ім гэта даць.

Гаворка пра хрысціянскіх рамеснікаў, працы якіх прадаюцца ў некалькіх бетлеемскіх крамах. Іх вырабы можна замовіць на старонцы таварыства (pkwp.org), гэтым самам падтрымаўшы мясцовых хрысціян.

У святочны перыяд асабліва каштоўным падарункам можа быць батлейка, зробленая вернікамі з Бэтлеем.

-Гэта цудоўныя батлейкі, зробленыя з аліўнага дрэва. Гэта можа быць цудоўны падарунак з пасылам і сэрцам. Акрамя таго, што ў нас ёсць падарунак, то мы яшчэ даем працу і надзею тым, хто жыве ў Святой Зямлі. Гэтая байтлейка мае ў сабе фрагмент гісторыі гэтых людзей. Думаю, усе дробныя рэчы: ружанцы, абразы, батлейкі, якія яны вырабляюць, могуць стаць не толькі падарункам, але і кавалкам дабра.

Сітуацыя хрысціян у Палестыне вельмі няпростая, расказвае ксёндз Павал Антосяк.

-Жыццё там, як, дарэчы, паўсюль, дарагое. Але хрысціяне маюць абмежаваны доступ да працы, да многіх паслуг, якія для іншых бясплатныя, але не для хрысціян. У многіх месцах іх пазбавілі зямлі, аліўных садоў. Пра дыскрымінацыю ў гэтым месцы ў дачыненні да хрысціян сведчаць лічбы. Некалькі дзясяткаў гадоў таму хрысціяне складалі 18% мясцовых жыхароў. Сёння гэта не цэлы 1%. Цяжка сабе ўявіць, што ў Святой Зямлі не будзе хрысціян. На колькі яны патрэбныя, асабліва заўважалася ў час лакдаўну. У самыя святыя месцы хрысціян не прыходзілі пілігрымы, але там былі гэтыя нешматлікія сем’і. Гэта іх мы падтрымліваем, даючы ім канкрэтную працу. Яны паказалі, як важныя сведкі Хрыста на Яго зямлі.

Нягледзячы на сітуацыю, хрысціяне з’яўляюцца моцнай супольнасцю, якая можа на сябе разлічваць. Ксёндз Павал Антосяк параўноўвае іх з першымі хрысціянамі, якіх было мала, але якія былі моцна звязаныя.

Большасць хрысціян, баючыся за свае сем’і, эмігравалі ў іншыя краіны.

-Дзяцей у школе пераследавалі, калі яны ўвогуле мелі магчымасць хадзіць у школу. Часта на сваіх дамах вернікі знаходзілі абразлівыя напісы, якія прымушалі пакінуць іх дамы. Былі лакальныя законы, якія забіралі ў хрысціян маёмасць. Былі выпадкі фальшавання дакументаў, якія перадавалі зямлю і дамы мусульманам. Усё гэта прывяло да таго, што многія звычайна паддаліся, баючыся аб будучыні сваіх дзяцей.

Людзі, якія засталіся ў Святой Зямлі, маюць адвагу, але не маюць роўных умоваў. Таму, гаворыць ксёндз Антосяк, важна даваць ім магчымасць працаваць і ўтрымліваць сям’ю. Важна, едучы ў Бэтлеем, падтрымліваць менавіта хрысціянскую супольнасць: рабіць пакупкі ў іх крамах, жыць у іх гатэлях і пансіянатах.

Святар адзначае, што нічога не сведчыць аб заканчэнні канфлікту Палестыны і Ізраілю, ахвярамі якога з’яўляюцца і хрысціяне.

слухайце аўдыё