Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім рвакі – традыцыйную страву з польскага рэгіёну Мазовія (РЭЦЭПТ)

10.01.2023 19:31
Гэтая рэгіянальная страва арыгінальная, смачная ды робіцца лёгка і хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім рвакі – традыцыйную страву з польскага рэгіёну Мазовія
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Для прыгатавання рвакаў з Мазовіі спатрэбіцца звараная, тоўчаная бульба, пшанічная мука, 1-2 яйкі, соль, перац.

У бульбяное пюрэ дадайце яйкі, дробку солі і перцу ды столькі ж мукі, каб атрымалася лёгкае для фармавання і даволі эластычнае цеста. Старанна яго разатрыце.

Затым адшчыпвайце невялікія кавалачкі і фармуйце ў руках не вельмі тонкія макароніны. Апусціце ў кіпячую падсоленую ваду. Гатуйце коратка.

Падавайце, для прыкладу, паліўшы растопленым сметанковым маслам альбо ў якасці гарніру да мясной ці іншай стравы.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец