Беларуская Служба

Польскі вучоны абраны ў рэзервовы склад астранаўтаў Еўрапейскага касмічнага агенцтва

19.01.2023 15:19
Калі ён зможа паляцець у космас? Над чым і дзе ён працуе?
Аўдыё
  • Польскі навуковец Славош Узнаньскі быў абраны Еўрапейскім касмічным агенцтвам у склад рэзерву астранаўтаў ЕКА.
Славош Узнаньскі https://polskieradio24.pl/130/6257/artykul/3082934

У канцы мінулага года польскі навуковец Славош Узнаньскі (Sławosz Uznański) быў абраны Еўрапейскім касмічным агенцтвам у склад рэзерву астранаўтаў ЕКА. Ён аказаўся самы лепшы з 22 тысяч кандыдатаў.

Ці паляціць у космас Славош Узнаньскі, залежыць ад таго, ці Польскае касмічнае агенцтва запрапануе цікавы касмічны праект Еўрапейскаму  касмічнаму агенцтву. «Дыпламатыя тут мае значэнне», сказаў польскаму інфармацыйнаму агенцтву PAP сам Узнаньскі.

- Я быў выбраны рэзервовым астранаўтам. Мы напэўна будзем праходзіць нейкую падрыхтоўку, але не такую, як асноўны склад, які мае гарантыі, што паляціць у космас. Польскае касмічнае агенцтва павінна падрыхтаваць прапанову касмічнай місіі, распрацаваць стратэгію прасоўвання яе і ў склад гэтай місіі прапанаваць мяне - польскага  інжынера і эксперта.

Як патлумачыў Славош Узнаньскі рэзервовы склад астранаўтаў не прызначаны для таго, каб замяняць кагосці з асноўнага складу астранаўтаў выбраных Еўрапейскім касмічным агенцтвам.

 - У асноўны склад выбралі 5 чалавек і 5 чалавек будуць праходзіць грунтоўную падрыхтоўку. Потым адзін з іх будзе вызначаны да ўдзелу ў першай місіі. Але ж рыхтавацца будуць два чалавекі. То бок, у асноўным складзе той другі астранаўт будзе гатовы замяніць першага, які павінен ляцець, калі ўзнікне такая неабходнасць. У нашай групе рэзервовых астранаўтаў, каб мець магчымасць праходзіць падрыхроўку да ўдзелу ў касмічнай місіі, патрэба быць у складзе рэальнай місіі.

Славош Узнаньскі працуе інжынерам у Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (CERN) у Швейцарыі.

- Мы распрацоўваем вялікі навуковы эксперымент на міжнароднай касмічнай станцыі, які скарочана называецца АМS, і рыхтуецца upgrade (абнаўленне) гэтага эксперыменту. Плануецца ўсталяванне новай версіі дэтэктара. І я быў бы добрым кандыдатам для гэтай місіі. Цікава, хто будзе выконваць гэтую задачу. Магчыма, хтосці з асноўнага складу астранаўтаў.

Польскі вучоны тлумачыць значэнне дэтэктара

- Дэтэктар быў адпраўлены ў космас у 2012 годзе касмічным шатлам  Endeavour. Дэтэктар вядзе навуковае даследаванне касмічнага выпраменьвання, міжгалактычнага выпраменьвання і шукае цёмнай матэрыі. Гэта вельмі важнае пытанне фізічных навук: што гэта цёмная матерыя і як яна ўплывае на пашырэнне нашага сусвету. У нас няма пакуль адказу на гэта. Дэтэктар быў спраектаваны пэўны час таму і цяпер мы хочам мець абнаўленне (upgrade) гэтага дэтэктара. І таму ён будзе мадыфікаваны.

Для гэтага неабходна паляцець на Міжнародную касмічную станцыю, даставіць абсталяванне, выйсці у космас і ўручную усталяваць новыя сістэмы ў дэтэктар, тлумачыць польскі вучоны.

Славош Узнаньскі ў Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях у Швейцарыі з'яўляецца інжынерам сістэмаў, то бок будуе і канструюе электронныя сістэмы, якія кіруюць энергазабеспячэннем Вялікага адроннага калайдэра.

Вялікі адронны калайдар, ВАК (таксама Вялікі адронны паскаральнік; англ.: Large Hadron Collider) — самы вялікі ў свеце паскаральнік зараджаных часціц (пратонаў, цяжкіх іонаў), а таксама створаны для вывучэння вынікаў іх сутыкненняў. Знаходзіцца ў Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях каля Жэневы.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка