Беларуская Служба

Беларусь спазнала дэмаграфічны ўдар

06.02.2023 15:30
За апошнія два гады краіна страціла больш за 150 тысяч насельніцтва. Гэта вынік COVID ды лукашэнкаўскіх рэпрэсій, калі тысячы беларусаў былі вымушаныя з'ехаць з краіны.
Аўдыё
  • Эксперт пра дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі
Ілюстрацыйны здымакImage by NoName_13 from Pixabay/CC0

Цяпер лукашэнкаўцы пачалі заклікаць беларусаў вяртацца ды заняцца вырашэннем дэмаграфічнага пытання.

Афіцыйная статыстыка паведамляе, што за 2020 і 2021 гады насельніцтва Беларусі зменшылася на 154 тысячы чалавек. Гэта толькі афіцыйныя звесткі, насамрэч сітуацыя можа быць больш кепскай. Спецыялісты ўжо кажуць, што гэта магутны дэмаграфічны ўдар.

Па заявах Лукашэнкі ды яго памагатых бачна, што яны ўсведамляюць глыбіню праблемы. Дыктатар заклікаў беларусаў вяртацца, пры гэтым патрабуючы ад іх пакаянне ды падпарадкаванасці. Лукашыская чыноўніца старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заклікала ўсіх у Беларусі, у першую чаргу, грамадскія арганізацыі, кіраўнікоў рэгіёнаў, прадпрыемстваў і арганізацый заняцца вырашэннем дэмаграфічнага пытання. Пазней выступаючы на «савеце старэйшын» Качанава дадала, што трэба прымаць закон супраць ЛГБТ, бо ў нас сямейныя каштоўнасці, традыцыі, праваслаўе і Масква.

Ці спрацуе гэты рэцэпт на дэмаграфічныя праблемы? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

- Праблема сур'ёзная, але вырашэння няма па той прычыне, што дзяржава, якой кіруе Лукашэнка, - абсалютна архаічная. Спробы захаваць рэжым у сённяшнім кшталце будуць спрыяць толькі ўзмацненню працэсаў звязаных з эміграцыяй. У першую чаргу гэта закране моладзь, якая не бачыць для сябе перспектыў у краіне няма. На пагаршэнне дэмаграфіі накладаецца таксама вайна, у якую Беларусь усё больш і больш уцягваецца. Апроч таго, краіна ўсё больш паглынаецца Расіяй, дзе дэмаграфічная сітуацыя не лепшая.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Поўную размову слухайце ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі