У Беластоку пабачыў свет зборнік рэпартажаў «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Яго аўтарка – журналістка тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» Ганна Кандрацюк, якая з 1990-х гадоў здзяйсняе рэпарцёрскія падарожжы па Беласточчыне. Паводле журналісткі, кніга – гэта падарожжа праз час і прастору.
Пра кнігу, людзей Белавежскай пушчы і ролю лесу ў жыцці падляскіх беларусаў з Ганнай Кандрацюк гутарыць Міхась Сцепанюк.
слухайце аўдыёфайл