Беларуская Служба

Аляксандр Памідораў: Навіны з Беларусі моцна паляць псіхіку. Мы ўсе «эмацыйныя інваліды»

20.02.2023 13:04
Пасля беларускай «Рэвалюцыі годнасці» 2020 года музыка быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. 
Аўдыё
  • Аляксандр Памідораў: Навіны з Беларусі моцна паляць псіхіку. Мы ўсе «эмацыйныя інваліды»
     -.
Аляксандр Памідораў – вядомы беларускі рок-музыка. Фота: канцэрт Аляксандра Памідорава ў кавярні Лялкі ў Беластоку 15.02.2023

Аляксандр Памідораў – вядомы беларускі рок-музыка. Неаднаразова ён быў госцем музычных беларускіх фестываляў у Польшчы, а менавіта, «Басовішча» і «Бардаўскай Восені». Таксама Аляксандр Памідораў удзельнічаў у розных музычных праектах, у тым ліку, у культавым «Народным Альбоме».

Пасля беларускай «Рэвалюцыі годнасці» 2020 года быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. На мінулым тыдні музыка выступіў з камернымі канцэртамі ў кавярні «Лялькі» у Беластоку, а таксама ў адным з пабаў у Варшаве. Аднак музыка апроч творчай дзейнасці, мае працаваць каб утрымаць сябе ў іншай краіне. Яраслаў Іванюк распытаў Аляксандра Памідорава пра яго гісторыю адаптацыі ў Польшчы.

Слухайце аўдыё! 

эж

Беларускія музыкі зладзілі канцэрт у падтрымку рэпрэсіраванага мастака

08.08.2021 20:34
8 жніўня Піт Паўлаў і гурт N.R.M., Аляксандр Памідораў, Андрусь Такінданг і гурт "Рэха", Алег Хаменка, Андрэй Мельнікаў зайгралі ў падтрымку Алеся Пушкіна.

Песню ў падтрымку Украіны запісалі Вольскі, Стыльскі, Памідораў і Органэк

28.03.2022 10:45
« І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – напісаў Вольскі.