Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, якія прааналізаваў сайт gethome.pl. Больш за ўсё купляюць украінцы, за імі ідуць немцы і беларусы.
Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, у 2022 годзе людзі з замежным пашпартам набылі ў Польшчы 14 359 кватэр – гэта на 35 працэнтаў больш, чым у 2022 годзе. Акрамя таго, замежнікі сталі ўладальнікамі 3083 офісных памяшканняў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца кватэры ў буйных гарадах: Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Лодзі і Познані.
Найбольш актыўныя на польскім рынку – украінцы. «Яны набылі большую плошчу кватэр, чым грамадзяне наступных у спісе 20 краін разам узятых, у тым ліку Германіі, Беларусі, Расіі, Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Другая нацыя замежнікаў, якія найбольш ахвотна набываюць кватэры ў Польшчы, гэта немцы. У 2022 годзе яны сталі ўладальнікамі жылых памяшканняў агульнай плошчай 75,3 тысячы квадратных метраў (ва ўкраінцаў гэты памер складае 328,2 тысячы).
Трэція ў лідарах – беларусы. У 2022 годзе яны набылі ў Польшчы 1336 кватэр (без дазволаў). У параўнанні з 2021 годам гэта азначае прырост ажно на 83 працэнты.
Чацвёртае месца ў расіян. Грамадзяне гэтай краіны летась сталі ўладальнікамі 418 кватэр. Годам раней яны набылі 363 памяшканні.
Усяго ўсходнія суседзі палякаў набылі ў 2022 годзе – пераважна ў найбуйнейшых гарадах – амаль 8 тыясч кватэр агульнай плошчай каля 420 тысяч кв метраў. Летась яны выдаткавалі на кватэры ў нашай краіне агулам 4,2 мільярда злотых.
Справаздача Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі таксама паказала рост актыўнасці грамадзян Індыі на рынку жылля, паведамляе gethome.pl.
ав/money.pl