CS/LW21 – так афіцыйна называецца найноўшы кулямёт, распрацаваны кітайскімі навукоўцамі. У сучаснай электрамагнітнай зброі не выкарыстоўваюцца традыцыйныя патроны- яна страляе без пораху, выбуху і ўспышкі, піша ў газеце «Rzeczpospolita» Міхал Душчык.
Магнітныя кулямёты – гэта кітайская футурыстычная тэхналогія для падаўлення пратэстаў.
Зброя з батарэйным харчаваннем, хоць – як адзначалі ў кітайскай тэлепраграме CCTV-7 – не смяротная, аднак яна і не цацка. Замест звычайных куль кулямёт страляе чымсьці ў форме манеты. Зброя выглядае як з навукова-фантастычнага фільма і, як паказалі тэлевізійныя выпрабаванні зброі, яна здольная прабіць некалькі міліметраў фанеры, разбіць бутэлькі і пракалоць банкі. Кулямёт не заб'е чалавека, але напэўна балюча пашкодзіць. І гэта менавіта зʼяўляецца мэтай CS/LW21.
Праект, за якім стаіць China North Industries Group Corporation, адрасаваны праваахоўным органам. Электрамагнітны CS/LW21 можа страляць сотнямі «манет» на адным зарадзе літый-іённага акумулятара. Выкарыстоўваючы для разгону кулі электрычнасць, можна рэгуляваць сілу стрэлу і далёкасць. Стралок можа кантраляваць колькасць патронаў, тэмпературу ствала, узровень зарада батарэі і абраны рэжым стральбы.
яс