Беларуская Служба

27 мая адбудзецца 26-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік»

18.05.2023 15:54
Свой стэнд падрыхтуе таксама «Польскае Радыё для Украіны».
Аўдыё
  • Пра прапанову «Польскага радыё для Украіны» на 26-м навуковым пікніку расказала Марыянна Крыль.
26. Piknik Naukowy Polskiego Radia i CN Kopernik
26. Piknik Naukowy Polskiego Radia i CN Kopernikmat. prasowe

У суботу 27 мая з 11.00-20.00 на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбудзецца 26-ты Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі

Сёлета мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Навуковыя рэвалюцыі».

Наведвальнікаў чакае мноства цікавых, а часам і дзівосных навуковых шоў, напр., будзе магчымасць убачыць робата-гуманоіда або стварыць 2D і 3D карту леднікоў.
Падчас 26-га Навуковага пікніка наведвальнікі змогуць паглыбіць свае веды ў адмыслова падрыхтаваных тэматычных зонах.
Сярод іх:
- «Зона будучыні», дзе можна будзе пазнаёміцца з найноўшымі вынаходніцтвамі, тэхналогіямі і даследаваннямі;
- «Зона цывілізацыі», якая прадстаўляе тэхналогіі і даследаванні, якія ўплываюць на нашае паўсядзённае жыццё;
-«Сямейная зона», для самых маленькіх даследчыкаў;
- «Зона знакавых эксперыментаў», дзе можна паўдзельнічаць або паназіраць за навуковымі эксперыментамі;
- Зона «Зрабі сам» для ўсіх саматужнікаў і маладых інжынераў;
- «Зона здароўя», якая датычыцца сучасных метадаў лячэння і клопату пра нашае здароўе.

На 26-м Навуковым пікніку наведвальнікі змогуць даведаюцца, у тым ліку, пра тэхналогію атрымання энергіі з дапамогай ультрафіялету – правераць, як прырода можа выпрацоўваць энергію; паслухаць аб метадах, якія дазваляюць кіраваць электроннымі прыладамі дыстанцыйна і з дапамогай адной толькі думкі. Таксама будзе магчымасць убачыць самую дасканалую версію робата-гуманоіда, які можа размаўляць на любыя тэмы дзякуючы штучнаму інтэлекту.

На мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 устаноў з Польшчы і з-за мяжы.

На Навуковым Пікніку заўсёды ёсць «Зона арганізатараў», дзе можна будзе ўдзельнічаць у мерапрыемствах падрыхтаваных Польскім радыё і Цэнтрам навукі «Капернік».

Свой стэнд падрыхтуе таксама «Польскае Радыё для Украіны»

Рыхтуецца многа анімацый для дзяцей: малюнкі, спевы і разнастайныя гульні, расказала нам каардынатар украінскага стэнду, журналістка Марыянна Крыль.

Пікнік стане нагодай для папулярызацыі альбому «Краечка», які быў выдадзены на першую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў лютым гэтага году Польскім радыё.

Плануецца прамая сувязь, выхад са студыі на навуковым Пікніку ў эфір перадачы «Польскае Радыё для Украіны». Тады наведвальнікі Пікніка змогуць стаць сведкамі і ўдзельнікамі прамога эфіру.

Сёлетні навуковы Пікнік праходзіць пад дэвізам «Навуковыя рэвалюцыі». Украінскія фізікі, якія працуюць у польскіх навуковых цэнтрах, запрошаныя для ўдзелу ў Пікніку. Навукоўцы будуць расказваць пра тое, чым яны займаюцца і пра важнасць гэтых даследаванняў для чалавецтва.

26-ты Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» адбудзецца ў суботу 27 мая з 11.00-20.00 на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.
Уваход на мерапрыемства вольны.

яс