Беларуская Служба

Расце колькасць пацыентаў з псіхічнымі расстройствамі

15.06.2023 09:01
Летась лекары выдалі 1 300 000 лісткоў непрацаздольнасці ў сувязі з псіхічнымі расстройствамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія гады значна ўзрасла колькасць лісткоў непрацаздольнасці, якія выдаюцца ў сувязі з псіхічнымі расстройствамі. Летась яны склалі 1 300 000, паведаміла старшыня Упраўлення сацыяльнага страхавання прафесар Гертруда Усціньска(Gertruda Uścińska):

- Летась, калі гаворка ідзе пра прычыну адсутнасці на працы, псіхічныя расстройствы занялі сёмае месца. У часе пандэміі, яны займалі нават чацвёртае месца.

Летась было зафіксавана 14,5 тысяч суіцыдальных паводзін, то бок у тры разы больш, чым 10 гадоў таму.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка