Тайвань ахвяруе 3,5 мільёна долараў на адукацыю ўкраінскіх навукоўцаў у Польшчы. 14 чэрвеня дырэктар дыппрадстаўніцтва Тайбэя ў Польшчы Боб Л. Дж. Чэнь і генеральны сакратар Акадэміі Каперніка прафесар Кшыштаф Гурскі падпісалі пагадненне па гэтай справе.
Намеснік міністра адукацыі і навукі Тамаш Жымкоўскі(Tomasz Rzymkowski) паведаміў, што праграма прадугледжвае падрыхтоўку прафесійных кадраў для пасляваеннага аднаўлення Украіны:
- Пры дапамозе міжнароднай супрацы Акадэміі Каперніка мы хочам падрыхтаваць будучых чыноўнікаў для ўкраінскай дзяржавы. Гаворка ідзе пра добра адукаваныя асобы, якія будуць вучыцца на двух факультэтах: права і эканоміка і пазней працаваць з мэтай падтрымкі ўкраінскай незалежнасці і суверэнітэта.
Стыпендыі змогуць атрымаць студэнты з Украіны, якія пачнуць навучанне ў Галоўнай школе імя Мікалая Каперніка на факультэце права або эканамічных навук і кіравання, кажа прафесар Кшыштаф Гурскі(Krzysztof Górski):
- Нашае ВНУ праводзіць навучанне на пяці факультэтах. Маем надзею, што ў будучыні ўдасца запусціць міжнароднае навучанне па ўсіх пяці напрамках.
Стыпендыі прызначаны для студэнтаў з Украіны, якія жадаюць абараніць у Польшчы дысертацыю і хабілітацыю.
IAR/аз