Беларуская Служба

Партыі стараюцца пра гэта не згадваць, але ў Польшчы неабходныя дэбаты аб вяртанні прызыву

06.07.2023 11:45
Прызыў – гэта не папулярны лозунг, а павышэнне колькасці жаўнераў – гэта выдаткі бюджэту.
MON: w ubiegłym roku wydatki na obronność stanowiły 2,22 proc. PKB
MON: w ubiegłym roku wydatki na obronność stanowiły 2,22 proc. PKBFoto: Bumble Dee/ Shutterstock

Год выбараў азначае, што палітычныя партыі прадстаўляюць выбарцам сваю праграму. Адной з груповак, якая нядаўна апублікавала сваю выбарчую прапанову, з'яўляецца «Канфедэрацыя Свабода і Незалежнасць». Партал Defence24.pl аналізуе, што прапануе Канфедэрацыя ў галіне абароны.

Стрыжнем праграмы партыі зʼяўляецца пашырэнне доступу грамадзян да агнястрэльнай зброі. Паводле дадзеных гэтага года, на 1000 грамадзян прыходзіцца 25 адзінак зброі. Для параўнання: у Фінляндыі больш за 320, у Швейцарыі, Нарвегіі і Аўстрыі больш за 250. Цікава, што ў гэтым аспекце Канфедэрацыя зʼяўляецца, бадай, адзінай палітычнай сілай у Польшчы, якая таксама выказваецца пра лёгкі доступ да агнястрэльнай зброі, як Амерыканская рэспубліканская партыя.

Канфедэрацыя таксама прапануе, каб фермеры маглі самастойна адстрэльваць жывёлу, якая знішчае іх сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Такім чынам, фермеры маглі б у спрошчаным парадку атрымліваць зброю.

Ніхто з партый-кандыдатаў пра гэта не кажа наўпрост, але існуе зразуменне, што пасля выбараў у Польшчы будзе сурʼёзная дыскусія аб вяртанні прызыву. Гэта звязана з геастратэгічнымі ўмовамі і пагрозай з боку РФ. Яшчэ адной мэтай Канфедэрацыі з’яўляецца «павелічэнне колькасці ўзброеных сіл», хоць у праграмнай прапанове не ўдакладняецца, які «штат» павінна мець Войска Польскае. У праграме партыі адсутнічаюць смелыя палітычныя пастулаты, як аднаўленне абавязковай вайсковай павіннасці ці канкрэтная колькасць жаўнераў, да якой трэба імкнуцца. Аднак невыпадкова ўсе партыі на цяперашніх выбарах будуць пазбягаць такой канкрэтыкі, бо прызыў – гэта не папулярны лозунг, а павышэнне колькасці жаўнераў – гэта выдаткі бюджэту? Аднак нельга забываць, што бяспека заўсёды каштуе грошай.

нг