Персеіды – адзін з самых рэгулярных метэорных патокаў, арбіта якога штогод перасякаецца з зямной – гэту з'яву можна назіраць прыкладна з сярэдзіны ліпеня да другой паловы жніўня. Максімум патока прыпадае з 12 і на 13 жніўня, на раніцу.
- Падчас максімуму будзе шанец убачыць 50-80 «падаючых зорак» у гадзіну, – адзначыў д-р Каміль Дэрэш.
«Набліжаецца добрае надворʼе. Месяц знаходзіцца ў такой фазе, што ў гэты час ён не будзе моцна свяціць. Найлепшыя ўмовы для назірання будуць за межамі гарадоў, удалечыні ад асвятлення», – дадаў спецыяліст.
У Варшаве таксама можна будзе паглядзець на неба ў планетарыі Цэнтра навукі «Капернік».
Метэоры, у прастамоўі вядомыя як «падаючыя зоркі». Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы на вышыні прыблізна 80-100 км. Так утвараецца «знічкавы дождж».
Надзвычай яркія метэоры называюцца балідамі, а камень, які вылецеў у атмасферу і дасягнуць паверхні Зямлі, гэта метэарыт.
Персеіды ў мінулым называлі «слязамі святога Лаўрэнція», што было звязана з датай яго меркаванай пакутніцкай смерці 10 жніўня.
У жніўні таксама спрыяльныя ўмовы для назірання Сатурна і Юпітэра. Таксама ў канцы месяца будзе другая жнівеньская поўня. – падказвае д-р Дэрэш. А ў канцы месяца раніцай на ўсходзе неба будзе відаць зорку Венеру.
яс