Падпісанне пагаднення стала магчымым дзякуючы павелічэнню польскага ўкладу ў Еўрапейскае касмічнае агенцтва на 295 млн еўра ў 2023-2025 гадах.
Генеральны дырэктар ЕКА д-р Ёзэф Ашбахер падкрэсліў, што развіццё касмічнай індустрыі сёння з'яўляецца неабходнасцю. Кіраўнік ЕКА таксама адзначыў, што заключаная дамова дае магчымасць удзелу паляка ў касмічнай місіі:
«Калі мы хочам быць лідарам, адыгрываць такую ж важную ролю, як іншыя, мы павінны дасягнуць адной траціны бюджэту НАСА да 2025 года. Магу сказаць, што Польшча выдатна зразумела гэты пасыл і пачынае адыгрываць актыўную ролю ў развіцці касмічнай індустрыі. Наша дамова таксама азначае, што яшчэ адзін паляк паляціць у космас. Гэта адбудзецца амаль праз 50 гадоў пасля таго, як гэта зрабіў Міраслаў Гермашэўскі».
Палёт паляка ў космас запланаваны на другую палову наступнага году. Верагодна, гэта будзе доктар Славаш Узнаньскі, які 4 верасня пачынае падрыхтоўку да місіі ў Кёльне.
Акрамя палёту паляка ў космас, дамоўленасці тычацца таксама арганізацыі стажыроўкі палякаў у Еўрапейскім касмічным агенцтве, першы набор плануецца ў верасні гэтага году.
Польшча ўваходзіць у дзясятку краінаў, якія найбольш фінансуюць развіццё касмічнага сектара ў Еўропе.
яс