Беларуская Служба

Прынцып справядлівага гандлю вяртае нармальнасць у міжнародным гандлі

06.10.2023 08:09
Стандарты fairtrade таксама тычацца правоў чалавека і аховы клімату.
Аўдыё
  • Прынцып справядлівага гандлю вяртае нармальнасць у міжнародным гандлі
.
.фота: Fairtrade Polska

Прынцып справядлівага гандлю дапамагае фермерам з «глабальнага Поўдня» атрымліваць годную аплату за працу. Канцэпыя fairtrade таксама кладзе націск на вытворчасць, якая не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. 

Канцэпцыя справядлівага гандлю ўзнікла для таго, каб вярнуць пэўную нармальнасць у міжнародным гандлі. Fairtrade скіраваны да вытворцаў з краін так званага глабальнага Поўдня: Цэнтральна-Паўднёвай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Акеаніі і Азіі. Менавіта ад іх пачынаюцца ланцугі паставак на рынак Паўночнай Амерыкі і Еўропы.

Ідэя заключаецца ў тым, каб фермеры атрымлівалі сумленную зарплату і маглі ўтрымлівацца з працы сваіх рук, развіваць лакальную супольнасць, а іх дзеці маглі хадзіць у школу, а не на працу. Гэта галоўныя прынцыпы справядлівага гандлю. Fairtrade мае акрэсленыя стандарты для сертыфікаваных сельскагаспадарчых кааператываў з гэтых краін, а таксама тычацца скупшчыкаў і імпарцёраў, якія скупляюць тавар і пастаўляюць яго.

Міхал Брыда-Пшыбышэўскі з фонду «Кааліцыя справядлівага гандлю – Fairtrade Польшча» адначасова дадае, што fairtrade – гэта не дабрачыннасць. У справядлівым гандлі ідзе змаганне за вяртанне сумленнасці, каб фермеры самыя маглі быць уладарамі свайго лёсу. Адмысловец тлумачыць, чаму яны засяродзілі сваю ўвагу на фермерах з той часткі свету:

-Калі паглядзець на дадзеныя ААН, асабліва пра фермераў і сельскую гаспадарку, то 98, а нават 99% працэнтаў людзей, якія жывуць на мяжы галечы, ці ніжэй за гэтую мяжу, паходзіць менавіта з гэтых краін, то бок Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Акіяніі. Гэта вялікая праблема, асабліва таму, што большая частка тых рэгіёнаў займаецца менавіта сельскай гаспадаркай. Там жывуць фермеры, якія не ў стане ўтрымацца з уласнай працы. Вядома, што тэма беднасці вельмі складаная. Fairtrade – гэта адзін са спосабаў, як справіцца з гэтай праблемай.

Міхал Брыда-Пшыбышэўскі расказвае, што ў сістэме fairtrade абавязваюць два фінансавыя рычагі. Першы – мінімальная цана. Гэты прынцып пачынае абавязваць у моманце, калі закупачныя цэны падаюць ніжэй за кошты вытворчасці. Здараецца, як у выпадку кавы, што такая сітуацыя ўтрымліваецца некалькі сезонаў:

-У выніку фермер не можа пакрыць нават расходы на вырошчванне кавы. Гэта вельмі некарысная сітуацыя, паколькі нельга казаць пра развіццё, дзейнасць на карысць клімату ці ўраўнаважанай сельскагаспадарчай практыцы, калі фермер некалькі гадоў запар не можа атрымаць годнай аплаты за працу. Праблема таксама ў ваганнях цэн. Фермеру цяжка прадбачыць, якой будзе цана кавы праз год. У выніку яны не маюць шанцаў на развіццё. Мінімальная цана – гэта гарантыя для фермера, што фірма, якая скупляе сертыфікаванае зерне, заплаціць прынамсі мінімальную суму ўраўнаважанай вытворчасці.

Другім фінансавым інструментам з’яўляецца прэмія fairtrade. Гэта сродкі, якія атрымлівае кааператыў фермераў з дадзенага рэгіёну. Яны разам вырашаюць, на што гэтыя сродкі будуць прызначаныя. У танзанскай вёсцы Махэнгэ гэтыя сродкі былі пайшлі на рамонт школы, расказвае Міхал Брыда-Пшыбышэўскі. Вырашана таксама, што ў наступным годзе ў мясцовасці Мтама ўзнікне школа з інтэрнатам і ўчасткам для вырошчвання садавіны для патрэб школы.

Стандарты fairtrade таксама тычацца правоў чалавека і аховы клімату.

-Гэта сацыяльныя стандарты. Каб працаўнікі плантацый, якія збіраюць ураджай, таксама атрымлівалі годную аплату. Каб не было іх эксплуатацыі, каб не выкарыстоўваліся хімічныя сродкі, шкодныя для здароўя чалавека. Гэта таксама роўныя правы для жанчын, каб яны таксама маглі весці фермерствы, што не з’яўляецца на столькі відавочным. Патрыярхат там вельмі моцны і жанчыны не заўсёды могуць займаць пасады ў кааператывах. У выпадку fairtrade гэтая роўнасць моцна папулярызуецца. І пытанне навакольнага асяроддзя. Мы папулярызуем ураўнаважаную сельскагаспадарчую практыку. Калі фермер вырошчвае каву арганічным чынам, мае сертыфікат экалагічных прадуктаў, то яшчэ ад fairtrade атрымлівае дадатковыя сродкі, паколькі вырошчванне экалагічнай кавы вымагае большых фінансавых сродкаў. Таксама мы папулярызуем ураўнаважаны спосаб вядзення сельскай гаспадаркі, то бок спыненне вырубкі леса, адпаведнае гаспадаранне натуральнымі рэсурсамі, напрыклад вадой. Ёсць забарона выкарыстанне зерняў ГМА, ёсць забаронены спісак аграхімічных сродкаў. Акрамя забарон і абмежаванняў мы кладзем націск на абучэнне і адукацыю. Мы вучым, як прыстасоўвацца да зменаў клімату. Таму fairtrade гэта не толькі значок на ўпакоўцы, але цэлая сістэма захадаў і праектаў, які падтрымліваюць гэтыя рэгіёны свету, – расказвае Міхал Брыда-Пшыбышэўскі з фонду «Кааліцыя справядлівага гандлю – Fairtrade Польшча».

Прадукты Fairtrade можна распазнаць па значку, размешчаным на ўпакоўцы. Гэта круглы зялёна-блакітна-чорны значок на чорным фоне, абавязкова з напісам «Fairtrade».

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Міжнародны дзень кавы: выбірайце каву са знакам справядлівага гандлю

29.09.2023 14:14
29 верасня 2016 года адзначаецца Міжнародны дзень кавы – свята аднаго з самых важных сельскагаспадарчых прадуктаў у свеце.