буракі – 4 шт.
мёд – 1 лыжка
аліўкавы алей – 70 мл
французская гарчыца – 1 лыжка
зялёныя аліўкі – 60 г
грэцкі арэх – 50 г
сыр фета – 70 г
шпінат – 200 г
соль, перац
Буракі могуць быць вараныя або печаныя. Калі хочаце зрабіць печаныя, то разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Натрыце буракі невялікай колькасцю аліўкавага алею і пасыпце соллю ды перцам. Абгарніце кожны бурак у алюмініевую фольгу і пакладзіце на краты духоўкі. Выпякайце каля 60-70 хвілін. Дастаньце, разгарніце з фольгі і адстаўце астываць прыкладна на 30 хвілін. Калі буракі астынуць, зніміце скурку і нарэжце. Запраўце соллю і перцам. Пазней усе інгрэдыенты змяшайце і запраўце соусам.
Як зрабіць соус? Растапіце на маленькай тэмпературы мёд (калі ён густы) і пераліце ў пасудзіну. Змяшайце з гарчыцай і аліўкавым алеем. Перамешвайце, напрыклад, венчыкам, пакуль усе інгрэдыенты не злучацца ў аднародную масу.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл