Інгрэдыенты
200 г фасолі
500 г свініны без косткі (лапатка, шыйка)
200 г белакачаннай капусты
100 г кораню пятрушкі
200 г морквы
200 г цыбулі
невялікі слоік таматнай пасты
паўшклянкі смятаны
лаўровы ліст
перац
соль
пятрушка
1 г мукі
Падрыхтоўка
Фасолю замачыць у вадзе на ноч. Затым зварыць да мяккасці і пакінуць у вадзе. Гародніну нарэзаць тонкімі колцамі, а капусту буйна пашаткаваць. Мяса нарэзаць на кавалкі, пасыпаць мукой і абсмажыць на алеі. Перакласці гародніну і мяса ў рондаль, дадаць соль, перац і лаўровы ліст. Дадаць тлушч, які застаўся ад мяса, заліць кіпенем, накрыць рондаль крышкай і тушыць на слабым агні. Калі гародніна і мяса стануць мяккімі, дадаць звараную фасолю разам з вадой, таматную пасту і смятану. Пасыпаць парэзанай зялёнай пятрушкай. Падаваць з хлебам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл