Інгрэдыенты на чатыры порцыі
4 качыныя грудкі
3 зубчыкі часныку
300 мл апельсінавага соку
імбір
3 сталовыя лыжкі мёду
3 яблыкі
2-3 сталовыя лыжкі сушаных журавінаў
вінны воцат
соль, перац
Найперш мяса трэба замарынаваць і паставіць у лядоўню не менш як на тры гадзіны, а найлепш – на ноч. Нацерці часныком, вінным воцатам і імбірам ды заліць мёдам з апельсінавым сокам.
Трэба памятаць, што перад тым, як смажыць або запякаць мяса, яно не павінна быць халодным.
На халодную патэльню кладзём грудкі скурай уніз. Скуру спачатку трэба надрэзаць нажом уздоўж і ўпоперак, але не закранаючы само мяса. Такім чынам смажым каля 15 хвілін. Пераварочваем і смажым яшчэ 3-4 хвіліны.
Мяса перакладаем у посуд для запякання і заліваем вадкасцю, якая засталася ад марынавання. Дадаём парэзаныя яблыкі і журавіны ды выпякаем каля 25-30 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл