Бульбяны салат
300 г запечанай або адваранай бульбы
3 квашаныя агуркі
1 чырвоная цыбуля
0,5 чайнай лыжкі вострай гарчыцы
1 сталовая лыжка віннага воцату
3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
залёная цыбуля
соль
чорны перац
лімонны сок
Адварыць бульбу ў падсоленай вадзе і астудзіць. Нарэзаць на кавалкі. Агуркі нарэзаць на меншыя кавалкі, дадаць парэзаную зялёную і чырвоную цыбулі. Заправіць соллю і перцам. Паліць лімонным сокам і аліўкавым алеем. Акуратна перамяшаць. Паставіць на гадзіну альбо некалькі ў халоднае месца.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл