Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем траску пад шампіньёнамі (РЭЦЭПТ)

06.12.2023 18:12
Траска – вельмі папулярная рыба ў польскай кухні.
Аўдыё
Траска пад шампіньёнамі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

каля 1 кг філе траскі

сок ½ лімона

½ кг шампіньёнаў

1 цыбуліна

кроп

400 мл вяршкоў 30%

масла сметанковае

соль і перац

алей

Падзяліце філе на порцыі. Рыбу пасаліце, паперчыце і выкладзіце ў міску, паліўшы лімонным сокам. Пастаўце ў халадзільнік мінімум на гадзіну.
Цыбулю абсмажце на алеі каля 5 хвілін. Шампіньёны ачысціце і нарэжце – можна абсмажыць, а можна не абсмажваць.

Праз гадзіну дастаньце рыбу з халадзільніка. Разагрэйце на патэльні масла і абсмажце траску прыкладна па 2-3 хвіліны з двух бакоў.

Выкладзеце смажаную рыбу ў форму для духоўкі. Таксама дадайце абсмажаную цыбулю і шампіньёны. Паліце ўсё вяршкамі, пасыпце парэзаным кропам і запраўце соллю ды перцам.

Выпякайце ў разагрэтай да 180 градусаў духоўцы 25-30 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец