Беларуская Служба

Як беларусы Падляшша ўзгадваюць ваеннае становішча?

20.12.2023 15:32
Ад увядзення ваеннага становішча ў Польшчы прайшло больш за 40 гадоў.
Аўдыё
  • Як беларусы Падляшша ўзгадваюць ваеннае становішча?
Старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег ЛатышонакЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Камуністычныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі ўвялі яго на тэрыторыі ўсяе краіны 13 снежня 1981 году, а трывала яно ажно да 22 ліпеня 1983.

За гэты час рэжым генерала Войцеха Ярузэльскага трымаў у зняволенні больш за 10 тысяч дзеячаў руху «Салідарнасць». У час ваеннага становішча загінула 40 чалавек.

На Беласточчыне, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы, настолькі жудасных падзеяў, можна сказаць, і не было. У рух «Салідарнасць» беларусы амаль не ангажаваліся, палічыўшы яго непрыхільным.

Сярод нешматлікіх беларусаў, якія змагаліся з камуністычным рэжымам, за што апынуліся ў турме, быў Алег Латышонак – сёння прафесар універсітэту ў Беластоку і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Ён лічыць, што на сённяшні момант памяць пра ваеннае становішча сярод беларусаў амаль не захавалася.

слухайце аўдыё

«Пошта Свабоды. Выстава падпольных паштовых марак 1981-1989 гадоў з калекцыі Эдмунда Клесы»

13.12.2023 11:30
Так называецца выстава, якая адкрылася ў Музеі выклятых жаўнераў і палітвязняў Польскай Народнай Рэспублікі. 

42 гады таму ўлады ПНР увялі ваеннае становішча: на вуліцы гарадоў вывелі танкі, спынілі тэлефонную сувязь, увялі каменданцкую гадзіну

13.12.2023 17:53
Людзі, якія тады былі дзецьмі, праз гады расказвалі, што ім найбольш не хапала калыханкі па тэлебачанні, таму што на нейкі час тэлевізія спыніла вяшчанне.