250 г філе селядца
1 сталовая лыжка лімоннага соку
1 невялікая цыбуліна
2 сталовыя лыжкі французскай гарчыцы
4 сталовыя лыжкі льнянога або рапсавага алею
перац
3 буракі (прыблізна 500 г)
4 бульбіны (прыблізна 500 г)
4 квашаных агуркі
5 яек
150 г сычужнага сыру
зялёная цыбуля
ПАДРЫХТОЎКА
Селядзец нарэжце на кавалачкі, дадайце невялікую колькасць лімоннага соку, змяшайце з дробна нарэзанай цыбуляй, гарчыцай, алеем, запраўце молатым перцам і перакладзіце ў посуд.
Нашмаруйце слоем маянэзу.
У асобных рондалях адварыце буракі і бульбу ў мундзірах. Гародніну астудзіце.
Бульбу ачысціце, нарэжце кубікамі, пасаліце і паперчыце, пакладзіце на селядзец. Наверх дайце дробна парэзаныя агуркі. Пашмаруйце маянэзам. Буракі натрыце на буйной тарцы, дайце на салат і пашмаруйце апошнім слоем маянэзу.
Яйкі зварыце ўкрутую, дробна нашаткуйце і дайце на салат. Зверху дайце цёрты сыр і зялёную цыбулю. Пастаўце мінімум на гадзіну ў халоднае месца.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл