Беларуская Служба

Ці тэатр можа быць эфектыўнай формай псіхалагічнай дапамогі, асабліва дзецям?

16.01.2024 19:26
У Варшаве існуе тэатр, які дапамагае дзецям справіцца са складанымі эмоцыямі.
Аўдыё
  .
Прадстаўленне студыі "Купалінка". Фота: БСПР/нг

Пасля выбараў 2020 года ў выніку масавых рэпрэсіяў з Беларусі з’ехалі дзясяткі тысяч жыхароў, у тым ліку шмат дзяцей. Эміграцыя заўсёды звязана з цяжкасцямі, а часам іх яшчэ цяжэй перажыць дзецям, чым дарослым. У Варшаве існуе Тэатральная студыя «Купалінка», якая дапамагае дзецям справіцца са складанымі эмоцыямі.

Ці тэатр можа быць эфектыўнай формай псіхалагічнай дапамогі? Пра гэта пасля нядаўняга паказу каляднага спектакля «Купалінкі», мы паразмаўлялі з псіхолагам, спецыялісткай драматэрапіі Вольгай Гардзейчык-Мазярскай, якая займаецца нацыянальнай беларускай адукацыяй у Польшчы.

- Тэатр не проста можа быць формай тэрапіі, ён ёй з’яўляецца і павінен быць. Праблемы дзяцей найлепш вырашаць пры дапамозе эмпатычнай гульнявай формы. На занятках драматэрапіі ты можаш сыграць ролю самога сябе, толькі больш шчаслівага, менш закамплексаванага, або ролю свайго найлепшага сябра, або ворага... Свет тэатру дазваляе вызваліць прыхаваныя эмоцыі, страхі, трывогі, адкрыць новыя таленты. Калі ў жыцці дзіцяці здараецца праблема, у тэатры можна справіцца з эмоцыямі, прагаварыць іх, выкрычаць, каб навучыцца іх кантраляваць. Прычым, гэта адбываецца ў гульнявай формуле, гэта не заняткі з псіхолагам, а гульня. Прынцып драматэрапіі палягае на эцюдах, на майстэрстве кароткіх формаў.

Слухайце поўную гутарку ў далучаным гукавым файле

нг

«Асёл у нас – гэта Беларусь, яго гаспадар з вусамі – зразумела, хто». У Варшаве паказалі калядны спектакль «Шлях да Бэтлеему»

15.01.2024 11:13
Склад трупы інтэрнацыянальны, гэта пераважна дзеці беларусаў, якія пасля 2020 года пакінулі Радзіму.