Беларуская Служба

Гісторык: Рамуальд Траўгут – сімвал барацьбы з расійскім імперыялізмам

27.01.2024 10:07
Рамуальд Траўгут у Польшчы стаў сімвал самаахвярнай барацьбы супраць агрэсара, непахісным барацьбітом няздольным на кампрамісы з катам, – перакананы гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Стэфан Цяра.
Аўдыё
  • Траўгут далучыўся да паўстанцаў толькі ў красавіку. Таму што ён бачыў надзею, шанец на перамогу», – кажа гісторык Стэфан Цяра.
W 2024 roku wspominamy Romualda Traugutta - przywódcę powstania styczniowego
W 2024 roku wspominamy Romualda Traugutta - przywódcę powstania styczniowegoPAP/Alamy Stock Photo

Сейм Польшчы адзначыў гістарычных асобаў, памяць якіх варта ўшанаваць у 2024 годзе. Сярод іх Рамуальд Траўгут – вядомы дзеяч Студзеньскага паўстання 1863-64 гг. 16 студзеня 2024 года споўнілася 160 гадоў з дня яго згубы, а 22 студзеня 161 год – з дня пачатку паўстання.

Рамуальд Траўгут служыў у царскім войску 17 гадоў, гэта даволі тыпова для паўстанцаў таго часу. У пачатку Студзеньскага паўстання ён скептычна паставіўся да дзеянняў суайчыннікаў і першыя месяцы не ўключыўся ў барацьбу, але пазней узначаліў паўстанне. Чаму адбылася такая рэзкая змена яго поглядаў і дзеянняў? Якія змены ён унёс у тактыку і стратэгію паўстанцаў? Чаму яму не ўдалося дасягнуць мэты? Як Рамуальд Траўгут стаў сімвалам польскай барацьбы?

Гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Стэфан Цяра кажа, што патрыятычныя погляды Траўгута выхоўваліся з дзяцінства. У яго сям’і быў невялікі маёнтак у Шастакове, гэта Заходняе Палессе, памежжа Беларусі і Украіны, а цяпер вёска ў Беларусі. Траўгут быў выхаваны ў каталіцкім духу, неаднаразова бываў у Варшаве, нават у маладосці, дзе часта размаўлялі і згадвалі лістападаўскае паўстанне 1830-31 гг.

«Калі казаць пра паўстанне, то ён ставіўся да яго скептычна. Ён лічыў, што калі яму быць, то яно павінна быць добра прадуманым і падрыхтаваным, інакш шанцы на перамогу і поспех малыя. Ён таксама больш спадзяваўся на супрацоўніцтва вызваленчых рухаў палякаў і расійцаў. Аднак Траўгут далучыўся да паўстанцаў толькі ў красавіку. Таму што ён бачыў надзею, шанец на перамогу», – кажа гісторык Стэфан Цяра.

–У гэты час паўстанцкія аддзелы арганізоўваліся і ў Заходнім Палессі. Мы павінны памятаць, што ў паўстанні ўдзельнічалі не толькі палякі, але і беларусы, узгадаем і Кастуся Каліноўскага, і не забудзем пра ўкраінцаў, якія таксама ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні. Як вядома, гэтае паўстанне было хутчэй партызанскай вайной. У той час вялікую ролю адыгрывала Палессе – балоты, дрымучыя лясы, якія выдатна падыходзілі для партызанскіх дзеянняў. Траўгут быў вышэйшым афіцэрам у гэтым краі, таму вясной 1863 г. яго папрасілі ўзначаліць паўстанцаў на гэтым участку ён пагадзіўся.

І ён дзейнічаў на Палессі, дзе змог прымяніць свой баявы вопыт, і даказаў, што яму нездарма прапаноўвалі ўступіць у бой. Аднак ва ўзбраенні партызаны саступалі Расіі, але Траўгуту як камандзіру ўдавалася дзейнічаць эфектыўна. 

Потым Рамуальд Траўгут паехаў у Францыю, у Парыж. Ён спадзяваўся, што Францыя і Вялікабрытанія акажуць дапамогу, але гэта аказалася ілюзіяй. Францыя баялася ўзмацнення магутнасці Прусіі, таму не ўключалася ў абарону палякаў. Такім чынам, Траўгут вярнуўся і стаў кіраўніком гэтага паўстання і ўвёў шмат рэформаў. Пра якія рэформы ідзе гаворка?

– Ён павялічваў сацыяльную базу паўстанняў, шмат увагі надаваў сацыяльнаму аспекту. Акрамя таго, ён імкнуўся зрабіць партызанскія атрады больш сістэматычнымі. У кожным ваяводстве на ўсход ад Буга павінны былі быць сфарміраваныя асобныя корпусы, кожны з якіх павінен быў мець па тры дывізіі, у тым, пяхоты і артылерыі. І гэтыя планы былі рэалізаваны толькі часткова, але расійскіх сіл было значна больш. Атрады паўстання налічвалі 20-30 тыс. вайскоўцаў, лепш сказаць не кадравых, а аматараў. Яны супрацьстаялі царскім войскам, якія амаль у 10 разоў перавышалі сілы паўстанцаў. Рускія войскі не толькі задушылі паўстанне, але і звярнуліся да карніцкіх акцый, палілі вёскі і маёнткі шляхты. І, насамрэч, такая дыспрапорцыя сіл не дазволіла Траўгуту ажыццявіць першапачатковыя планы і спадзяванні на дапамогу іншых краін, на жаль, таксама аказаліся ілюзіяй.

Расіяне пакаралі смерцю кіраўніка паўстання Рамуальда Траўгута. На думку гісторыка Стэфана Цяры, гэта быў яшчэ адзін спосаб для імперыі ўзвысіцца над заваяванымі народамі. Пакаранне смерцю было ў пэўным сэнсе дэманстрацыяй моцы імперыі, якая задушыла паўстанне і хацела паказаць, што іншыя не павінны нават спрабаваць паўставаць.

На тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі разам з іншымі ўдзельнікамі паўстання ў жніўні 1864 года быў пакараны смерцю і Рамуальд Траўгут. Каб яшчэ больш зняважыць вязняў, да месца пакарання іх прывозілі на вазах для гною. Там быў і шматтысячны натоўп, які спяваў рэлігійныя і патрыятычныя песні. Траўгуту развязалі рукі, потым ён падняў на гару крыж з распяццем. У ракавы момант камандзір паўстання таксама абвясціў, што ідэя свабоды народа, за якую ён аддае жыццё і якой ён прысвяціў сваю дзейнасць, пераможа ў Еўропе.

– Рамуальд Траўгут – сімвал барацьбы і самаадданасці. Сімвал супраціву расійскаму імперыялізму, які захапіў большую частку тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Траўгут таксама сімвалізуе аб'яднанне народаў у барацьбе з агульным ворагам – расіянамі, маскалямі якія прыгняталі палякаў, але таксама літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў на землях гэтых народаў.

Рамуальд Траўгут у Польшчы стаў сімвал самаахвярнай барацьбы супраць агрэсара, непахісным барацьбітом няздольным на кампрамісы з катам, – перакананы гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Стэфан Цяра.

Слухайце аўдыё!

 

эж

22 студзеня споўніцца 161 год з моманту пачатку Паўстання 1863-1864 гадоў (ФОТА)

19.01.2024 06:02
У польскай гістарыяграфіі гэтая падзея функцыянуе пад назвай Студзеньскае паўстанне.

Разам з лідарамі Польшчы, Літвы і прадстаўніком Украіны Святлана Ціханоўская ўшанавала герояў Паўстання 1863-64 гг.

21.01.2024 14:49
 Урачыстую цырымонію на віленскіх могілках Росы суправаджаў натоўп беларусаў з бела-чырвона-белымі сцягамі.

Гадавіну выбуху Паўстання 1863-1864 узгадалі ля Брамы смерці ў Варшаўскай цытадэлі

22.01.2024 15:00
Усяго ў радах паўстанцаў змагалася каля 200 тысяч чалавек.

105 гадоў таму Пілсудскі падпісаў загад аб уключэнні ў шэрагі Войска Польскага ўсіх ветэранаў Паўстання 1863-1864 гадоў (ФОТА)

27.01.2024 07:02
Паўстанцы таксама атрымалі пажыццёвыя спецыяльныя ветэранскія пенсіі.