Ілля Фаляжынскі ўжо сем гадоў жыве ў Польшчы. За гэты час юнак абараніў у Польшчы дзве магістарскія работы, уладкаваўся на добрую працу і наблізіўся да стварэння ўласнай сям'і.
У вольны час Ілля малюе і спявае, пра гэта пагаворым у пазней, а зараз Беларуская служба Польскага радыё папрасіла беларуса, распавесці пра яго адчуванне розніцы паміж вышэйшай адукацыяй у Беларусі і Польшчы:
«Адчуваецца вялікая розніца. Не хачу гаварыць пра сістэмныя адрозненні, але звярну ўвагу на моладзь. У Польшчы мне яна здаецца больш смелай, магчыма дзёрзкай.
Польскія студэнты не такія зацюканыя, як мы ў беларускіх ВНУ. Студэнты ў Польшчы намагаюцца трымаць сябе на роўных з прафесарамі, вядома, прытрымліваючыся адпаведнай ірархіі і выказваючы павагу.
Беларускі студэнты хутка да гэтага адаптуюцца, адзінае, можа быць пэўная няўтульнасць праз недасканалае валоданне польскай мовы (...)».
А ў далучаным гукавым файле слухайце таксама гісторыю адаптацыі Іллі Фаляжынскага да жыцця і працы ў Польшчы.
эж