Беларуская Служба

Міжнародны дзень без пальмавага алею: ён стаў незаменным кампанентам не толькі харчоў

02.02.2024 12:03
Асноўнымі вытворцамі пальмавага алею з'яўляюцца Інданезія і Малайзія (80% сусветнай вытворчасці)
Аўдыё
  • Міжнародны дзень без пальмавага алею: ён стаў незаменным кампанентам не толькі харчоў
Плады алейнай пальмыtristantan/pixabay.com/CC0

У чацвер адзначаўся Міжнародны дзень без пальмавага алею. На думку экспертаў, гэта магчымасць абмеркаваць вытворчасць сыравіны, а таксама тлушчы ў рацыёне, якія больш карысныя, чым пальмавы алей.

Асноўнымі вытворцамі пальмавага алею з'яўляюцца Інданезія і Малайзія (80% сусветнай вытворчасці). Алейныя пальмы вырошчваюць на вялікіх прамысловых плантацыях, якія часта (асабліва ў Інданезіі) ствараюцца пасля свежавычышчаных (г.зн. спачатку спаленых, а потым расчышчаных) тэрыторый трапічных лясоў і каштоўных у прыродзе тарфяных балот. З 1970 года ў Інданезіі плошчы пасеваў пальмавага алею павялічыліся больш чым у 30 разоў, а ў Малайзіі – у 12 разоў.

Эксперты не гавораць «не» пальмаваму алею, але кажуць, што плантацыі павінны весціся з павагай да прыроды.

Анджэй Старскі з польскага Нацыянальнага інстытуту грамадскага здароўя гаворыць, што ўстойлівыя плантацыі і сертыфікаваныя культуры спрыяюць ахове навакольнага асяроддзя:

-Напэўна трэба звярнуць увагу, што ў многіх плантацыях алейная пальма, з якой вырабляецца пальмавы алей, з’яўляецца раслінай, якую праз некаторы час неабходна памяняць. Як у яблыневым садзе раз на нейкі час неабходна мяняць дрэўца, так і пальма. Гэта не павінна азначаць вырубку чарговых трапічных лясоў, можа азначаць устойлівае фермерства.

Эксперт назваў галіны, якія выкарыстоўваюць пальмавы алей:

-Гэта паліўная галіна, якой патрэбныя раслінныя дадаткі, асабліва для дызельнага паліва. У Польшчы для гэтага часцей за ўсё выкарыстоўваецца рапсавы алей, але ў сусветным маштабе – найчасцей пальмавы алей. Паліўная прамысловасць з’яўляецца першым спажыўцом пальмавага алею ў свеце. Таксама вытворчасць касметыкі звязаная з выкарыстаннем пальмавага алею. Вытворчасць харчоў не знаходзіцца на першым месцы.

У выпадку прадуктаў харчавання пальмавы алей выкарыстоўваецца для вытворчасці пераважнай большасці прысмакаў.

Даследаванне, праведзенае для WWF і Польскай кааліцыі на карысць устойлівага пальмавага алею, паказвае, што 64 працэнты палякаў не чулі пра паняцце сертыфікаванага пальмавага алею. Між тым, у адпаведнасці з заканадаўствам ЕС, некаторыя прадукты – у тым ліку кава, какава і пальмавы алей – вырошчванне або набыццё якіх спрыяе высечцы або дэградацыі лясоў неўзабаве будзе забаронены на рынкі дзяржаў-членаў. Буйныя кампаніі павінны адаптавацца да гэтых правілаў да канца гэтага года, а меншыя – да сярэдзіны наступнага.

На думку экспертаў WWF, грамадства не павінна адмаўляцца ад выкарыстання пальмавага алею, але ён павінен паходзіць з устойлівых культур. Арганізацыя лічыць, што адмова ад гэтай сыравіны і замена яе маслам з іншых раслін прывядзе да значна большых страт для навакольнага асяроддзя. Такі сцэнар будзе азначаць, у тым ліку, неабходнасць значнага павелічэння пасяўных плошчаў.

Клінічны дыетолаг доктар Ханна Сталіньска нагадала на хвалі Польскага радыё, што пальмавы алей мае перавагу насычаных тлустых кіслотаў, празмернасць якіх шкодная для здароўя. Яны не рэкамендуюцца ў вялікіх дозах і могуць, сярод іншага, негатыўна паўплываць на нашу крывяносную сістэму, тлумачыць экспертка:

-Калі паглядзець на пальмавы алей з экалагічнага пункту гледжання, то ён часта вырабляецца ўстойліва, мае сертыфікаты. Не трэба баяцца такога алею. Але трэба звярнуць увагу, каб цягам дня спажываць большую колькасць алеяў, якія ўтрымліваюць квасы амега-3 і амега-6, напрыклад, алей з алівак, рапсавы, льняны, а каб пальмавы алей паходзіў з гатовых прадуктаў.

Пальмавы алей не толькі стаў незаменным кампанентам нашага рацыёну, знаходзячыся ў пераважнай большасці печыва, батончыкаў, папкорна, чыпсаў, замарожанай бульбы фры, мяса, рыбы, піцы, маргарыну, сухіх супаў, каш і многіх іншых перапрацаваных прадуктаў. Ён таксама суправаджае нас кожны дзень у ванным пакоі як асноўны інгрэдыент шампуняў, мыла, вадкасцяў для ваннаў, крэмаў і кандыцыянераў.

На жаль, выявіць яго няпроста. Вытворцу дастаткова падаць на этыкетках харчовых тавараў інфармацыю пра ўтрыманне «расліннага алею» без указання яго дакладнага паходжання. Яго таксама можна знайсці ў ежы ў выглядзе харчовых дабавак, напрыклад, E471, які часта выкарыстоўваецца ў вытворчасці маргарыну, змяшчаецца ў шакаладных вырабах.

ав/ekokalendarz.pl

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце