2,5 кг сырой бульбы
2-3 вараныя бульбіны
яйка
соль
Бульбу ачысціце, памыйце, натрыце на дробнай тарцы і адцісніце сок праз сурвэтку альбо марлю ў міску. Зліце бульбяны сок, пакідаючы крухмал на дне міскі. Ён спатрэбіцца як адзін са складнікаў.
Адвараную бульбу растаўчыце, дадайце ўзбітае яйка, сырую сцёртую бульбу і крухмал, які атрымалі са свежай бульбы. Пасаліце і добра перамяшайце ўсе інгрэдыенты.
Закіпяціце ваду, пасаліце яе. Сфармуйце шарыкі памерам з грэцкі арэх, кіньце ў кіпячую ваду, злёгку памешваючы. Варыце, пакуль сярцёкі не апусцяцца на дно рондаля. Падаём па-рознаму: з маслам, тварагом, скваркамі, малаком альбо ў якасці гарніру да мясных страў.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл