Паводле даследавання, праведзенага кампаніяй Wyjątkowy Prezent (Выключны падарунак), 81% апытаных палякаў хацелі б атрымаць нематэрыяльны падарунак у выглядзе ваўчара. Па выніках апытання, 59% куплялі такі падарунак у мінулым годзе – піша інтэрнет-выданне Filarybiznesu.pl.
Такі ваўчар дазваляе нешта перажыць, скажам, вячэру ў поўнай цемры, палёт на паветраным шары, тайскі масаж або паездку на гоначным аўтамабілі. Самымі папулярнымі варыянтамі з'яўляюцца ваўчары ў катэгорыі масаж/прыгажосць, якія набываюць 47% пакупнікоў. На другім месцы купоны ў крамы адзення ці абутку – 40%. Далей ідуць купоны ў кіно, тэатр (33%), крамы касметыкі, аптэка (32%) і паход у рэстаран (27%).
Такі падарунак дазваляче перажыць нешта незвычайнае. Можа аказацца, што ўспаміны часта для людзей больш каштоўныя, чым матэрыяльныя рэчы. Больш за тое, палова палякаў лічыць, што такім чынам можна здзейсніць мару блізкага чалавека.
нг