Беларуская Служба

Пісальнік: Улады робяць усё, каб маладыя людзі з Беларусі не мелі магчымасці паступаць у польскія навучальныя ўстановы

29.02.2024 19:04
Анджэй Пісальнік расказаў Беларускай службе Польскага радыё пра гераіню свайго рэпартажу, адзначанага Сенатам Польшчы, і пра сітуацыю з польскім навучаннем у Беларусі.
Аўдыё
  • Анджэй Пісальнік расказаў Беларускай службе Польскага радыё пра гераіню свайго рэпартажу і пра сітуацыю з польскім навучаннем у Беларусі.
   ()   2-    ()
Сенатар Рафал Групіньскі (справа) і лаўрэат 2-й прэміі Анджэй Пісальнік (злева) на цырымоніі ўзнагароджання ў конкурсе польскіх журналістаў «Польскія жанчыны за межамі Польшчы»PAP/Tomasz Gzell

28 лютага ў будынку польскага парламента ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі Старшыні Сенату для польскіх журналістаў у межах конкурсу  «Польскія жанчыны па-за межамі Польшчы». Журналісты ў сваіх матэрыялах распавялі, якую ролю адыгрывалі і адыгрываюць польскія жанчыны ў эміграцыі ў захаванні польскасці і сувязяў з роднай краінай.

У ліку пераможцаў — галоўны рэдактар партала znadniemna.pl Анджэй Пісальнік з Гродна, які быў узнагароджаны за рэпартаж «Матчын наказ».

На думку журы, гэта цікавая гісторыя жаночага лёсу, якая пераплятаецца з гісторыяй адраджэння польскасці ў Беларусі. Сёлета школа, у якой працавала гераіня рэпартажу, павінна была адзначыць 35-годдзе, але рэжым Лукашэнкі, які змагаецца з усімі праявамі польскасці, спрычыніўся да закрыцця школы.

Школа была ўзорным прыкладам таго, як трэба вучыць польскую мову і выхоўваць моладзь у духу польскасці. З гераіняй рэпартажу мы сустракаемся, калі ёй споўнілася 13 гадоў. Потым, у 1944 годзе, яе маці (была сувязной Арміі Краёвай) немцы вывезлі ў лагер смерці ў Калдычаве. Развітваючыся з дачкой, Тарэса просіць сваю дачку Альжбету памятаць, што яна полька і што ўсе ў сям'і павінны мець добрую адукацыю.

Гэтаму наказу Альжбета Далэнга-Вжосэк заставалася верная на працягу ўсяго свайго доўгага і цяжкага жыцця ў Беларусі. Падчас вайны яна апекавалася двума хлопчыкамі – габрэем і беларусам. Абодвух хлопцаў яна выхоўвала ў духу польскасці. На думку журы, памятаць такіх жанчын важна, бо, у тым ліку, дзякуючы ім палякі ў Беларусі аднавілі сваю ідэнтычнасць і захавалі сваю польскасць.

Анджэй Пісальнік, журналіст і прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі, расказаў, што ўлады імкнуцца не выпускаць вучняў на навучанне ў Польшчы.

- Паводле маёй інфармацыі, магчымасці нармальна вывучаць польскую мову на Беларусі няма,  прынамсі, робіцца ўсё, каб маладыя людзі, якія вывучаюць польскую мову, не мелі магчымасці паступаць у польскія навучальныя ўстановы. Існуе пагроза, што людзям, якія ўсё ж такі вывучаюць польскую мову, каб далей працягнуць вучобу ў польскіх універсітэтах, не будуць выдаваць школьны атэстат. Гэта робіцца з той мэтай, каб яны не маглі падаць дакументы ў польскія ВНУ. З  таго, што нам вядома, у некаторых школах ужо прайшлі размовы з бацькамі, каб яны яшчэ перад выпускнымі экзаменамі паведамілі куды збіраецца паступаць на вучобу іх сын або дачка. Калі яны паведамяць, што гэта будзе польскае ВНУ, то адміністрацыя школы, хутчэй за ўсё, зробіць усё магчымае, каб такі малады чалавек не мог паступіць у Польшчу.

Анджэй Пісальнік заняў 2-е месца на конкурсе Старшыні Сенату пад назвай «Польскія жанчыны па-за межамі Польшчы» і атрымаў 9 тысяч злотых ($2250) прэміі.

Размаўляла Яланта Смялоўская

Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле