Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: польскі рэгіянальны дэсерт – грушы ў чырвоным віне (РЭЦЭПТ)

06.03.2024 18:55
Рэцэпт дэсерту ўзяты са старой кулінарнай кнігі з рэгіёну Мазовія.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: польскі рэгіянальны дэсерт – грушы ў чырвоным віне
Грушыshutterstock/nelea33

Інгрэдыенты

4 цвёрдыя невялікія грушы

1/2 -3/4 бутэлькі чырвонага сухога віна

2-3 сталовыя лыжкі цукру або мёду

1-2 сталовыя лыжкі лімоннага соку

3 палачкі карыцы (можна замяніць молатай)

1 маленькая лыжка гваздзікоў

5-6 гарошын перцу

1 лаўровы ліст

2 маленькія лыжкі ванільнага арамату

лімонная і/альбо апельсінавая цэдра

Пераліце ў рондаль віно, дадайце шклянку вады, мёд або цукар, карыцу, прыправы і цэдру ды падагрэйце.
Пакуль віно награецца, ачысціце грушы са скуркі. Злёгку надрэжце аснову, каб грушы маглі стаяць у посудзе, разрэжце плады ўздоўж напалову і выдаліце сарцавіну. Апырскайце грушы лімонным сокам, каб яны не пацямнелі.
Давядзіце віно да кіпення і дадайце грушы. Сачыце за тым, каб грушы былі цалкам пакрытыя вадкасцю. Калі вадкасці занадта мала, дадайце яшчэ віна. Варыце ўсё на слабым агні на працягу 15-25 хвілін, пакуль грушы не атрымаюць вінны колер і не стануць мяккімі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец