Чысціня навакольнага асяроддзя – гэта сіла звычкі, якая ўплывае на нас, планету і будучае пакаленне. Госць экалагічнай перадачы дасць канкрэтныя прыклады звычак, якія варта ўвесці, а таксама тыя, ад якіх трэба адмовіцца.
Дзень без засмечвання - ідэя, распрацаваная моладдзю з некалькіх краін, якія супрацоўнічаюць у рамках міжнароднай праграмы "Еўрапейскі моладзевы экапарламент" у 2007 году. Заўтра акцыя будзе праходзіць 18-ы раз.
Мэта Дня без засмечвання - прапаганда правільных правілаў сегрэгацыі смецця, прасоўванне праэкалагічных адносін і аховы навакольнага асяроддзя. У рамках праекта рыхтуецца шэраг карысных адукацыйных матэрыялаў, ладзяцца мерапрыемствы, у тым ліку анлайн, праходзяць конкурсы і адукацыйныя мерапрыемствы па ўсёй Польшчы.
Польскія арганізатары ў Дзень без засмечвання не выпускаюць тысячы плакатаў, улётак, укладышаў і налепак. Асноўным навучальным матэрыялам кожнага выпуску мерапрыемства з’яўляецца электронная картка, націск на якую перанакіроўвае на сайт www.dzienbezsmiecenia.pl.
З гэтай нагоды мы размаўляем пра тое, як вырабляць менш смеццяў, паколькі нашая Зямля тоне ў смеццях. У Польшчы штогод вырабляецца 12 мільёнаў тон смецця. Сарціроўка застаецца не на найлепшым узроўні, але таксама гэта і не самае лепшае выйсце. Лепш за ўсё – смяціць менш. У гэтым пераконвае і сам практыкуе экалагічны педагог Міхал Паца з фонду «Лес назаўсёды».
Госць Польскага радыё кажа, што ён у практыцы сапраўды смеціць значна менш, але гэта цалкам няпростая справа:
-Я вырабляю менш смеццяў, паколькі ў мяне дома ёсць кампосцер, таму амаль ніводныя арганічныя адкіды не ўваходзяць у лік 12 тысяч тон, за якія адказваюць палякі. Акрамя таго, я раз у тыдзень бяруся за вельмі цяжкую справу. У свой кошык я кладу шматразовыя ўпакоўкі і наведваю пяць крам, каб асноўныя прадукты, якія патрэбныя маёй сям'і, купіць без упаковак. Гэта цяжка, але магчыма. Для гэтага аднак трэба шмат рашучасці. У штодзённасці – гэта цяжка.
Міхал Паца прызнае, што адной з нешматлікіх рэчаў, якую ўдалося паспяхова зрабіць, гэта зменшыць выкарыстанне аднаразовых пакетаў. Яны надалей даступныя ў крамах, але за іх трэба заплаціць, што стала добрай матывацыяй для змены звычак:
-Калі за такую зручную аднаразовую ўпакоўку трэба заплаціць, то аказалася, што можна прыйсці са сваім пакетам, можна ўзяць каробку з гэтай крамы, а ў канчатковым выніку не вырабляць дадатковых смеццяў. Я вельмі рады, што нашае грамадства пабачыла, што смецце – гэта дорага. Так сталася менавіта ў выпадку аднаразовых пакетаў. Тут важна, што мы атрымліваем дадатковы кошт у моманце, калі вырабляем смецце. Калі за кожную аднаразовую ўпакоўку трэба было б дадаткова заплаціць 20 грошаў, то мы б імгненна і радыкальна памянялі б свае звычкі. Мы б шукалі заменную тару, шматразовыя ўпакоўкі, а яшчэ лепш – выбіралі б тавар без упакоўкі. У гэтым выпадку ёсць яшчэ адна сувязь: назапакаваныя прадукты з'яўляюцца здаравейшымі.
Кожны такі высілак мае значэнне для нас, планеты, будучых пакаленняў. Аднак далёка не кожны мае такую свядомасць.
-Каб апынуцца на такім месцы і мець камфорт, каб займацца рэчамі, якія важныя для рэшты грамадства, трэба ў жыцці мець больш часу. Трэба мець жаданне ўдзельнічаць у супольным дабрабыце. У нашай сістэме гаспадаркі з нечым такім цяжка. У капіталістычнай сістэме, мы стала спяшаемся, хочам здабываць новыя рэчы, спаборнічаць з іншымі.
Міхал Паца дае некалькі прапановаў, як можна паўплываць на змяншэнне колькасці смецця. Некаторыя людзі прымаюць рашэнне, што на працягу 30 дзён не будуць купляць ніякіх напояй, выходзячы з дому. У сярэднім паляк штогод выкарыстоўвае 215 пластыкавых бутэлек. Месяц без пакупак напояў у пластыкавых бутэльках – гэта змяншэнне іх колькасці на прыкладна 20 штук.
Экалагічны педагог кажа, што адсутнасць смецця – гэта сіла звычкі. Важна выпрацаваць некалькі звычак, як выйсце на пакупкі толькі і выключна са сваімі шматразовымі торбамі; планаванне пакупак, каб не купляць празмерна шмат, а ў выніку прадукты не будуць псавацца.
Вяртаючыся да Дня без засмечвання, варта зазірнуць на старонку польскага выдання гэтай міжнароднай акцыі - www.dzienbezsmiecenia.pl. Там можна знайсці нямала прыдатных артыкулаў, прысвечаных тэме вырабу смецця. Напрыклад, што спажыўцы могуць зрабіць, каб дапамагчы ў перапрацоўцы шкла; чаму падчас сартавання пластыкавых бутэлек важнай з’яўляецца іх якасць і многае іншае.