"Анджэй Пачобут знаходзіцца ў новаполацкай калоніі, якая лічыцца адной з самых цяжкіх карных калоній на Беларусі. Мы ведаем толькі тое, што трапляе ў публічны доступ, тое, што яго жонка паведаміць у Фэйсбуку ці іншым сацсетках", - кажа Анджэй Пісальнік.
- Гэта адзіны канал інфармацыі, што тычыцца Анджэя Пачобута і таго, як ён адбывае тэрмін пакарання ў калоніі ў Новаполацку. Нават яго адвакат не можа шмат больш сказаць, таму што Аляксандр Бірылаў пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасцю. Гэты адвакат Анджэю вельмі блізкі. Аляксандр Бірылаў шмат гадоў прадстаўляў яго і нашы (Саюзу палякаў Беларусі - рэд.) інтарэсы перад дзяржаўнымі ворганамі, але мы ўжо не маем Алаксандра Бірылава як патэнцыйную, сапраўдную ці наяўную крыніцу інфармацыі пра Анджэя Пачобута.
Дэманстраванне польскасці не ўпрымалася пазітыўна ўладамі ў Савецкім Саюзе
"Мы з'яўляемся савецкім пакаленнем, якое нарадзілася і вырастала ў Савецкім Саюзе, і я сам памятаю, што дэманстраванне польскасці не было чымсьці, што пазітыўна ўспрымалася ўладамі", - працягвае Пісальнік.
- Мы - палякі ў Беларусі, за захадзе Савецкага Саюза заўсёды адчуваліся як людзі, якія знаходзяцца пад спецыяльным наглядам улад. Тое, што цяпер адбываецца з польскай меншасцю ў Беларусі вельмі падобнае на тое, што адбывалася з намі ў савецкія часы. Але нягледзячы на ўсё, мы захавалі сваю польскасць. Я, дзякуючы сям'і, дзякуючы таму, што мой тата заўсёды дома размаўляў на польскай мове, ведаю польскую мову і мог паступіць ва ўніверсітэт у Польшчы.
Анджэй Пісальнік расказаў, што першае слова, якое ён прамовіў было імя ягонага бацькі "Тадзік", распавёў таксама як польская мова служыла канспірацыі ў савецкі час.
Больш слухайце ў далучаным файле
Анджэй Пісальнік разам з сям'ёю з'ехаў ад рэпрэсій з Беларусі ў Польшчу і працягвае журналісцкую дзейнасць, працуюе рэдактарам сайта znadniemna.pl
Падрыхтавала Яланта Смялоўская