Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: Гатуем сезонную страву – летні суп з клубніцамі (РЭЦЭПТ)

11.06.2024 20:29
Гэтая страва, як і іншыя фруктовыя ды ягадныя супы, вельмі папулярная ў Польшчы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: Гатуем сезонную страву – летні суп з клубніцамі
Truskawki - przysmak, na który co roku czekamy
Truskawki - przysmak, na który co roku czekamyShutterstock..com/minicase

800 г клубніцаў (можна таксама дадаць маліну і вішню)

300 г макарону

кісель або крухмал

паўшклянкі натуральнага ёгурту (прыкладна 160 г)

500 мл яблычнага соку

1 літр вады

Буйныя клубніцы парэжце на больш дробныя кавалачкі. Таксама можна выкарыстаць чарніцы, парэчку і вішню. У рондаль наліце літр вады і паўлітра яблычнага соку, дадайце клубніцы.
Давядзіце да кіпення. Зменшыце агонь да мінімуму і варыце пяць хвілін, пакуль ягады не пусцяць увесь сок і не стануць мяккімі.

Адзін пакецік кісялю старанна размяшайце ў 1/4 шклянкі вады і выліце ў рондаль. Мяшайце, пакуль вадкасць зноў не закіпіць і злёгку не зробіцца густой. Таксама можна выкарыстаць лыжку крухмалу. Праз некалькі хвілін гатовы ягадны суп можна выключыць і пакінуць астыць, бо толькі пасля таго, як ён астыне, можна дадаць у яго ёгурт.

Калі вы выкарыстоўваеце кісель з цукрам, то, няма неабходнасці падсалоджваць суп. Калі вы выкарыстоўваеце кісель без цукру, то варта дадаць дзве сталовыя лыжкі цукру.

Падаваць з адваранай макаронай, заліваючы яе вадкасцю ў талерцы.

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец