Інгрэдыенты
тварог – 500 г
вяршкі 18% або смятана – 100 г
малако
невялікі пучок зялёнай цыбулі
пару зубчыкаў часныку
соль
чорны перац
хлеб
радыска – 4 шт.
Падрыхтоўка
Цыбулю дробна нарэжце, дадайце нацёрты або выціснуты часнык, а затым – тварог і вяршкі. Пазней – дробна парэзаную альбо нацёртую радыску.
Дадайце малако ў залежнасці ад кансістэнцыі, якую вы хочаце атрымаць, – густую альбо рэдкую.
Масу перамяшайце, запраўце соллю і перцам па смаку.
Пастаўце ўсё ў халадзільнік на 15-20 хвілін. Падавайце з чорным альбо белым хлебам ці з бульбай.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
відэа: адзін са спосабаў падрыхтоўкі стравы