Інгрэдыенты
зялёная салата – 1 шт.
яйка – 2-3 шт.
смятана – 0,5 шклянкі
воцат – 1 сталовая лыжка
цукар – 2 чайныя лыжкі
соль, перац
Падрыхтоўка
1. Салату памыйце і парвіце лісце на невялікія кавалачкі
2. Вараныя бялкі аддзяліце ад жаўткоў. Дробна нарэжце бялкі
3. Жаўткі разатрыце відэльцам, дадайце цукар, воцат, смятану і добра перамяшайце
4. Змяшайце лісце салаты з яечнымі бялкамі. А непасрэдна перад падачай паліце соусам на базе яечных жаўткоў
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл