Інгрэдыенты
200 г проса (1 шклянка)
3 шклянкі малака
1 сталовая лыжка ванільнага цукру або 1 чайная лыжка ваніліну
1 кг сліў
5-6 сталовых лыжак цукру
1 чайная лыжка карыцы
2 сталовыя лыжкі сметанковага масла
4 сталовыя лыжкі шматкоў міндалю
Падрыхтоўка
Крупы прамыць, адцадзіць, заліць малаком, дадаць ванільны цукар альбо ванілін, накрыць покрыўкай і варыць у рондалі з тоўстым дном 20 хвілін, рэгулярна памешваючы.
Разагрэць духоўку да 180 С. Слівы вымыць, абсушыць, выдаліць костачкі і нарэзаць на палоўкі альбо чацвярцінкі. Змяшаць з цукрам і карыцай.
Палову проса пералажыць на дно формы. Затым пакласці слівы, а наверх – астатнюю частку проса. Верх пашмараваць маслам і пасыпаць міндалем. Накрыць пергаментам і выпякаць 40 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл