Беларуская Служба

Грузінскія банды ўсё смялей дзейнічаюць у Польшчы

30.08.2024 09:54
Выданне «Rzeczpospolita» апісвае закуліссе рабавання грузінскай групоўкай, якая скрала ў цэнтры Варшавы дыяменты на 110 тысяч еўра
.
.gov.pl

Дзёрзкія напады і крадзяжы, і як вынік гіганцкая здабыча. Арганізаваныя грузінскія злачынныя групоўкі становяцца смялейшымі, паведамляе ў пятніцу «Rzeczpospolita».

Выданне апісвае закуліссе рабавання грузінскай групоўкай, якая скрала ў цэнтры Варшавы дыяменты на 110 тысяч еўра, якія належаць бельгійскай ювелірнай кампаніі.

«Зламыснікаў злавілі, але нарабаванае не знайшлі», — чытаем у газеце.

«Гэта яшчэ адна група злачынцаў грузінскага паходжання, выяўленая і раскрытая ў Варшаве за апошнія два месяцы, якая спецыялізавалася ў крадзяжах, рабаваннях і нападах, дзе здабычай звычайна былі наяўныя грошы ў розных сумах, а ахвярамі былі кур’еры або працаўнікі пунктаў абмену валюты», — кажа «Rzeczpospolita» прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіба.

Газета паведаміла, што ў першым паўгоддзі гэтага года з 8940 замежнікаў, якія ўчынілі злачынствы ў Польшчы, 1071 быў грамадзянам Грузіі.

ав